Аздараўленне дзяцей у першую змену ў лагерах Магілёўскай вобласці

30-Чэрвеня-2025

У I змену летніх канікулаў 2025 года паводле аператыўных даных у Магілёўскай вобласці працавалі 25 стацыянарных лагераў, у якіх аздароўлены 2821 школьнік, 13 перасовачных палатачных лагераў працягласцю 9 дзён, у якіх прайшлі аздараўленне 436 чалавек. Усяго працавалі 43 аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем, у якіх аздароўлена 3578 чалавек. У 436 лагерах з дзённым знаходжаннем аздароўлена 24987 школьнікаў.

Усяго за I змену аздараўленне прайшлі 28565 чалавек ці 59,5 працэнта ад запланаванай колькасці дзяцей.

Загрузка стацыянарных загарадных выхаваўча-аздараўленчых лагераў у I змену склала 96,5 працэнта ад існуючых магутнасцей.

У вобласці традыцыйна арганізавана работа лагераў па розных профілях і напрамкі дзейнасці, у тым ліку лагеры працы і адпачынку. У 118 такіх лагерах 1410 школьнікаў сумяшчалі карысную працу і адпачынак. Рабяты працавалі на пасяўных палях СВК, майстэрняў дзяржаўных устаноў адукацыі, на вытворчых пляцах і лясных угоддзях дзяржаўных лесагаспадарчых устаноў, займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі.

Адмысловае месца ў арганізацыі профільных лагераў займаюць выхаваўча-аздараўленчыя лагеры ваенна-патрыятычнага профіля. Праграма дзейнасці такіх лагераў прадугледжвае выкарыстанне шырокага спектра форм і метадаў работы па патрыятычным і ваенна-патрыятычным выхаванні, фізічным выхаванні і спорце.

У першую чаргу павышаную цікавасць выклікаюць лагеры на базе воінскіх часцей, падраздзяленняў МУС, МНС. Такія лагеры арганізаваны ва ўсіх рэгіёнах. За 1 змену ў 69 такіх лагерах аздаравіліся 4566 чалавек.

У лагерах прайшлі мерапрыемствы ў рамках інфармацыйна-асветніцкай акцыі "Крок да поспеху", накіраваныя на фарміраванне грамадзянскай і патрыятычнай свядомасці.

Асаблівая ўвага ў аздараўленчых лагерах надаецца мерапрыемствам, прысвечаным 80-годдзю Перамогі і Году добраўпарадкавання, што знайшло адлюстраванне ў рэалізуемых праектах, конкурсах, экскурсіях, якія арганізаваны і праведзены з мэтай яднання, прымірэння, згуртавання на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны, а таксама фарміравання патрыётаў.