Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва сустрэўся з калектывам санаторыя "Машынабудаўнік"

29-Ліпеня-2025

Рэспубліканская інфармацыйная група, якую ўзначальвае дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Балбатоўскім Генадзем Мікалаевічам, правяла сустрэчу з працоўным калектывам філіяла ААТ «Гомсельмаш» «Санаторый «Машынабудаўнік».

Інфармуючы аб развіцці санаторна-курортнай галіны, Генадзь Балбатоўскі расказаў аб вехах развіцця суверэннай Беларусі: ад аднаўлення народнай гаспадаркі да інавацыйных праектаў будучыні і ўклад галіны ў развіццё дзяржавы, умацаванне здароўя грамадзян.

У ходзе сустрэчы работнікі здраўніцы задавалі гасцям пытанні. Яны закраналі магчымасць прысваення (пацвярджэння) вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі атэстацыйнай камісіяй Санаторна-курортнага ўнітарнага прадпрыемства "Белпрафсаюзкурорт", супрацоўніцтва з Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва і іншых тэм.

Размаўляючы з прадстаўнікамі СМІ Генадзь Балбатоўскі адзначыў, — такія сустрэчы дазваляюць азнаёміцца з установай, наўпрост пагутарыць з калектывам, адчуць пануючую ў ім атмасферу, а таксама агучыць праблемныя пытанні, пагаварыць аб перспектывах.