- Галоўная
- Навіны
- Агульная інфармацыя
- Адміністрацыйныя працэдуры
- Дзяржаўныя закупкі
- Інвестару
- Дакументы
- Паказчыкі дзейнасці
- Санаторна-курортныя арганізацыі
- Аздараўленчыя арганізацыі
- Выхаваўча-аздараўленчыя, выхаваўча-аздараўленчыя лагеры
- Як атрымаць пуцёўку
- Як дабрацца да здраўніц, размешчаных за мяжой
- Сітуацыйная дапамога інвалідам
- Кантакты і час працы
- Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Алея адзінства: У санаторыі «Энергетык» заклалі кедравую алею ў гонар Дня народнага адзінства
30-Верасня-2025Санаторыі Магілёўскай вобласці бяруць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня народнага адзінства.

Так, у санаторыі "Энергетык" адбылася акцыя, прымеркаваная да Дня народнага адзінства Рэспублікі Беларусь. Кіраўнікі РУП "Магілёўэнерга" і яго філіялаў высадзілі больш за два дзясяткі маладых кедраў, заклаўшы "Алею адзінства" — сімвал пераемнасці пакаленняў, сілы і згуртаванасці беларускага народа.
Па словах генеральнага дырэктара РУП «Магілёўэнерга» Канстанціна Пуцілы, ініцыятыва нясе ў сабе не толькі экалагічную каштоўнасць, але і глыбокі сімвалічны сэнс:
"Гэта не проста экалагічная ініцыятыва, дзякуючы якой мы ўносім свой уклад у сучаснасць і будучыню нашых пакаленняў, гэта выдатны сімвал адзінства і клопату аб сваёй зямлі", - падкрэсліў ён.

Дзякуючы намаганням кіраўнікоў і прафсаюзнага актыву ў санаторыі "Энергетык" з'явілася маладая алея кедраў. Яна стане не толькі аздабленнем тэрыторыі, але і месцам сілы і натхнення для будучых пакаленняў энергетыкаў і ўсіх беларусаў.

Акцыя прадэманстравала, што адзінства народа - гэта не толькі словы, але і рэальныя справы, якія аб'ядноўваюць і ствараюць трывалы падмурак для будучыні.
