- Галоўная
- Навіны
- Агульная інфармацыя
- Адміністрацыйныя працэдуры
- Дзяржаўныя закупкі
- Інвестару
- Дакументы
- Паказчыкі дзейнасці
- Санаторна-курортныя арганізацыі
- Аздараўленчыя арганізацыі
- Выхаваўча-аздараўленчыя, выхаваўча-аздараўленчыя лагеры
- Як атрымаць пуцёўку
- Як дабрацца да здраўніц, размешчаных за мяжой
- Сітуацыйная дапамога інвалідам
- Кантакты і час працы
- Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Вынікі працы санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый Мінскай вобласці за 9 месяцаў 2025 года
29-Кастрычніка-2025Санаторна-курортнымі і аздараўленчымі арганізацыямі Мінскай вобласці за 9 месяцаў 2025 года было рэалізавана 201 183 пуцёўкі, з іх Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва - 27 827 пуцёвак, юрыдычным асобам - 42 948 пуцёў. пуцёвак. Выручка ад рэалізацыі паслуг склала 313 643,1 тысячы рублёў (122 % ад сумы грашовых сродкаў, атрыманых ад рэалізацыі паслуг за студзень-верасень 2024 года). Сярэдняя запаўняльнасць санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый Мінскай вобласці за 9 месяцаў 2025 года склала -89,6 працэнта. Аналагічны паказчык за 2024 год - 89,2%.
Шырокі пералік лячэбных і аднаўленчых працэдур, сучасныя метады фізіятэрапіі і камфортныя ўмовы пражывання робяць здраўніцы Мінскай вобласці прывабнымі і для замежных турыстаў. За мінулы перыяд замежным грамадзянам было рэалізавана 60230 пуцёвак, што склала 114% да аналагічнага перыяду 2024 года.
На тэрыторыі санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый Мінскай вобласці актыўна вядзецца будаўніцтва і ўкараненне элементаў даступнага асяроддзя для інвалідаў і фізічна аслабленых асоб. Так, за студзень-верасень 2025 года на рэалізацыю мерапрыемстваў па стварэнні даступнага асяроддзя было затрачана 349,2 тысячы рублёў. Значная сума была накіравана на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. За 9 месяцаў бягучага года на мадэрнізацыю нумароў, набыццё высокатэхналагічнага абсталявання і будаўніцтва новых аб'ектаў для лячэння і аздараўлення было затрачана 32.326.400 рублёў.
Так, санаторый "Юнацтва" парадаваў адпачывальнікаў стварэннем новай аквазоны, размешчанай на адкрытым паветры і якая ўключае ў сябе некалькі басейнаў з падагрэвам вады. Тэрыторыя новага аб'екта абсталявана эстэтычным элементамі (фантанамі і падсветкай), лаўнж-зонай з шэзлонгамі і гідрамасажам. Таксама прадугледжана дзіцячая зона.



