- Галоўная
- Навіны
- Агульная інфармацыя
- Адміністрацыйныя працэдуры
- Дзяржаўныя закупкі
- Інвестару
- Дакументы
- Паказчыкі дзейнасці
- Санаторна-курортныя арганізацыі
- Аздараўленчыя арганізацыі
- Выхаваўча-аздараўленчыя, выхаваўча-аздараўленчыя лагеры
- Як атрымаць пуцёўку
- Як дабрацца да здраўніц, размешчаных за мяжой
- Сітуацыйная дапамога інвалідам
- Кантакты і час працы
- Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Сустрэчу з працоўным калектывам аздараўленчага цэнтра «Энергетык» філіяла «Мінскія электрычныя сеткі» РУП «Мінскэнерга» правёў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва
24-Сакавіка-202619 сакавіка 2026 г. у рамках адзінага дня інфармавання дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Мікалаевіч Балбатоўскі правёў сустрэчу з працоўным калектывам аздараўленчага цэнтра "Энергетык" філіяла "Мінскія электрычныя сеткі" РУП "Мінскэнерга".

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Нафрановіч Валерый Аркадзьевіч, начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, Курыльчык Ала Іванаўна, намеснік генеральнага дырэктара РУП "Мінскэнерга" па ідэалогіі, сацыяльных пытаннях і кіраванні маёмасцю, Зінкевич Юлія справах моладзі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска.




У сваім выступленні па тэме "Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры" Генадзь Балбатоўскі спыніўся на сучасных тэндэнцыях і перадавых практыках у развіцці санаторна-курортнай галіны рэспублікі.

«Усе санаторыі паказваюць эканамічна станоўчы вынік. Дынаміка істотная. Больш за палову экспарту турыстычных паслуг даюць менавіта санаторна-курортныя ўстановы. Развіццё гэтага кірунку - перспектыўнае справа. Грошы, якія будуць укладзеныя ў рэканструкцыю, апроч сацыяльнай функцыі, акупяцца, прычым, у бліжэйшы час», – запэўніў Генадзь Балбатоўскі.
У дакладзе Алы Курыльчык падрабязна былі агучаны поспехі ў развіцці энергетычнай галіны рэспублікі. Паспяховае развіццё рэгіёнаў у многім залежыць ад стратэгічнага ўзаемадзеяння бізнесу, улады і мясцовай супольнасці, а таксама ад укаранення інавацыйных рашэнняў і сучасных тэхналогій. Яна падкрэсліла, што толькі сумеснымі намаганнямі можна забяспечыць стабільны рост і дабрабыт насельніцтва.

Перад работнікамі аздараўленчага цэнтра выступіла Юлія Зінкевіч, расказаўшы аб сацыяльна-эканамічным развіцці Ленінскага раёна г.Мінска, падкрэсліўшы важнасць супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі і органамі ўлады для дасягнення агульных мэт.

Пасля заканчэння сустрэчы з работнікамі аздараўленчага цэнтра Генадзь Балбатоўскі наведаў спальныя і лячэбныя карпусы, азнаёміўся з нядаўна ўведзеным у строй спартыўна-аздараўленчым комплексам. Дырэктар аздараўленчага цэнтра «Энергетык» Падразенка Мікалай Валер'евіч падрабязна распавёў аб магчымасцях здраўніцы, запаўняльнасці, паслугах, стане нумарнога фонду.
Асобная ўвага была ўдзелена перспектывам рэканструкцыі аздараўленчага цэнтра, будаўніцтву новага жылога корпуса.







Для нас гэта ў першую чаргу сацыяльны праект, таму што здароўе супрацоўнікаў - прыярытэт № 1. Пры гэтым мы разумеем, што санаторна-курортнае лячэнне зараз на піку папулярнасці і прыносіць цалкам адчувальны даход, падсумавала намеснік генеральнага дырэктара РУП "Мінскэнерга" Курыльчык Ала Іванаўна.
