Дзейнасць санаторна-курортных арганізацый Магілёўскай вобласці за 6 месяцаў 2026 года

03-Жніўня-2026

На працягу 6 месяцаў 2026 года адзначана стабільная работа і аказанне паслуг санаторна-курортнымі і аздараўленчымі арганізацыямі Магілёўскай вобласці.

За студзень-чэрвень санаторыямі і аздараўленчымі арганізацыямі вобласці было рэалізавана 21 787 пуцёвак. З агульнага аб'ёму прададзеных пуцёвак трэцяя частка рэалізавана Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва, 20,9 прыпадае на рэалізацыю юрыдычным асобам і 44,7 працэнта набыты фізічнымі асобамі самастойна.

Выручка ад рэалізацыі паслуг склала 24,7 млн. рублёў. рублёў або 113,0 працэнта да студзеня-чэрвеня 2025 года, у тым ліку ад рэалізацыі паслуг замежным грамадзянам 3,9 млн. рублёў або 101,4 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года.

Выручка ад рэалізацыі дадатковых платных паслуг склала 2,9 млн. рублёў або на 14,5 працэнта больш за студзень-чэрвень 2025 года, з іх медыцынскіх - 2,1 млн. рублёў або на 20,6 працэнта адпаведна.

Значным напрамкам у рабоце санаторна-курортных арганізацый з'яўляецца экспарт паслуг. За 6 месяцаў бягучага года ў здраўніцах Магілёўшчыны, атрымалі санаторна-курортнае лячэнне 2754 чалавекі з блізкага і далёкага замежжа, з іх грамадзяне Расійскай Федэрацыі склалі 2617 чалавек або 95,0 працэнтаў.

З іх 1622 чалавекі прыняў санаторый ім. У.І.Леніна, на долю якога прыпала 58,9 працэнта ад усіх замежных грамадзян, якія знаходзяцца ў санаторыях вобласці.

У мэтах павышэння попыту на санаторна-курортныя і аздараўленчыя паслугі, забеспячэння стабільнай работы, здраўніцамі вобласці пастаянна ўдасканальваецца матэрыяльная база, укараняюцца новыя віды паслуг.

За 6 месяцаў 2026 года санаторна-курортнымі арганізацыямі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы было накіравана больш за 3,5 млн. рублёў. З гэтай сумы найбольшая колькасць сродкаў - 2,5 млн. руб. ці 72,4 працэнта было накіравана санаторыямі Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі. Так, унітарным прадпрыемствам "Санаторый імя У.І.Леніна" накіравана 1,9 млн. руб. на рэканструкцыю будынка водалячэбніцы з прыбудовай басейна, унітарным прадпрыемствам «Дзіцячы санаторый «Свіслач» – 0,6 млн. руб. на пераабсталяванне бальнеялагічнага аддзялення і добраўпарадкаванне тэрыторыі. Гэтак жа, каля 0,5 млн. руб. было выдаткавана філіялам «Санаторый «Чайка» ААТ «Будаўнічы трэст № 17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга» на бягучы рамонт, добраўпарадкаванне і набыццё мэблі.

Усімі здраўніцамі вобласці праводзіцца работа па прасоўванні санаторна-курортных паслуг праз удзел у выставачных мерапрыемствах, выкарыстанне СМІ, укараненне скідак, акцый, дадатковых рэкламных мерапрыемстваў.

Санаторыі Магілёўскай вобласці ў першым паўгоддзі 2026 года прынялі ўдзел у 32-й Міжнароднай выставе турызму і індустрыі гасціннасці «MITT - 2026» (г.Масква), 28-й Міжнароднай выставе-кірмашы турыстычных паслуг «Адпачынак-2026» (г. - 2026 (г.Масква), 16-м Міжнародным эканамічным форуме "Млын поспеху".

Запаўняльнасць санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый вобласці за студзень-чэрвень 2026 года склала 78,2 працэнта.