Аб рабоце санаторна-курортных арганізацый Магілёўскай вобласці за 2019 год

31-Студзеня-2019
За 2019 год санаторна-курортнымі і аздараўленчымі арганізацыямі Магілёўскай вобласці было рэалізавана 45.121 пуцёўка, гэта на 2041 больш, чым за 2018 год ці 104,7 працэнта, у тым ліку замежным грамадзянам 8423 на 320 больш або 103,9 працэнта адпаведна.
У агульным аб'ёме рэалізаваных пуцёвак санаторна-курортнымі арганізацыямі 25 працэнтаў рэалізавана для грамадзян блізкага і далёкага замежжа. З іх ліку 95 працэнтаў складаюць грамадзяне Расійскай Федэрацыі. Сярод замежных грамадзян цікавасць да здраўніцам праявілі грамадзяне Прыбалтыйскіх рэспублік, Украіны, Казахстана, Азербайджана, Узбекістана, Ізраіля, Германіі, Італіі, ЗША, Канады і іншых дзяржаў.
У агульным аб'ёме рэалізаваных пуцёвак санаторна-курортнымі арганізацыямі 25 працэнтаў рэалізавана для грамадзян блізкага і далёкага замежжа. З іх ліку 95 адсоткаў складаюць грамадзяне Расійскай Федэрацыі. Сярод замежных грамадзян цікавасць да здраўніцам праявілі грамадзяне Прыбалтыйскіх рэспублік, Украіны, Казахстана, Азербайджана, Узбекістана, Ізраіля, Германіі, Італіі, ЗША, Канады і іншых дзяржаў.
Загрузка санаторыяў за 2019 год склала 88,1 працэнта, супраць 81,0 у 2018 годзе.
Для забеспячэння стабільнай і бясстратнай работы, павышэння попыту на санаторна-курортныя і аздараўленчыя паслугі усімі санаторыямі вобласці прымаліся пэўныя меры.
У 2019 годзе санаторна-курортнымі арганізацыямі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы было накіравана 2214,6 тыс. рублёў, з іх 1955,8 тыс. рублёў - уласных сродкаў. З гэтай сумы 55 працэнтаў або 1219,4 тыс. рублёў сродкаў на ўмацаванне сваёй базы накіравана санаторыем імя У.І.Леніна.
У санаторыі завершана поўнамаштабная рэканструкцыя жылога корпуса № 2, набыты мэбля і бытавая тэхніка суму 37 тысяч рублёў, сучаснае медыцынскае абсталяванне на 156 тысяч рублёў, мяккага і цвёрдага інвентара на 664 тысячы рублёў, 66 тысяч рублёў накіраваныя на добраўпарадкаванне тэрыторыі. Больш за 26 тысяч рублёў затрачана на распрацоўку прыродных лячэбных рэсурсаў, здабычу мінеральнай вады і лячэбнай гразі.
Распрацаваны і ўкаранёны найноўшыя методыкі лячэння і рэабілітацыі (3D-масаж, масаж у чатыры рукі "ломи-ломи", электрастатычны масаж, лакальная крыятэрапія, экстракорпоральная магнітная стымуляцыя органаў малога таза і інш.).