14-Сакавіка-2020
Асноўным напрамкам аздараўлення і занятасці школьнікаў падчас канікул з'яўляецца арганізацыя лагераў з дзённым і кругласутачным знаходжаннем дзяцей на базах ўстаноў адукацыі і спорту. У перыяд вясновых канікул у Віцебскай вобласці плануецца праца 260 лагераў, у якіх будуць праходзіць аздараўленне 11460 школьнікаў.
Работнікі ўстаноў адукацыі запланавалі для дзяцей максімальныя ўмовы для аздараўлення, адпачынку, рацыянальнага выкарыстання вакацыйнага часу, выхавання грамадзянскасці і патрыятызму, фарміравання агульнай культуры, выпрацоўку лідэрскіх якасцяў.
З 28 сакавіка па 5 красавіка на базе ДУА "Сацыяльна-педагагічны цэнтр Віцебскага раёна" будзе працаваць 9-дзённы лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей грамадзянска-патрыятычнага профілю "Патриоты.by". Удзельнікі лагера - лідэры школьнага дзіцячага руху - піянеры, юныя ратавальнікі-пажарныя, юныя інспектары дарожнага руху, юныя экскурсаводы, лідэры БРСМ, Моладзевай палаты, органаў вучнёўскага самакіравання. Запланаваны экскурсіі па г. Віцебску, наведванне музея "Гісторыя Заронаўскай краю", конкурсы відэаролікаў, трэнінгі па развіцці лідэрскіх якасцяў, занятак Школы вучнёўскага актыву "Лідэр" і інш.
У рамках профільнай змены адбудзецца сустрэча з удзельнікамі ХХ міжнароднага злёту музеяў, навучэнцамі ўстаноў адукацыі г. Масквы Расійскай Федэрацыі і Віцебскай вобласці, які пройдзе ў Віцебскім раёне з 31 сакавіка па 1 красавіка. У рамках сустрэчы запланаваныя патрыятычныя мерапрыемствы: удзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню яднання Беларусі і Расіі, мітынгі ў аграгарадках Вароны і Заронава, інтэрактыўная экскурсія ў музей хлеба ў аграгарадку Вымна, аглядная пешая экскурсія па г. Віцебску і інш.
Такая профільная змена можа стаць добрай традыцыяй у сістэме адукацыі і паказальнай для іншых раёнаў Віцебскага краю.