Аб санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні дзяцей Магілёўскай вобласці ў I квартале 2020 года, пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС

30-Красавіка-2020

 

Адной з прыярытэтных задач Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года з'яўляецца забеспячэнне пацярпелага насельніцтва санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем. У I квартале 2020 года Магілёўскай вобласці скарысталіся санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем 2819 дзяцей і падлеткаў вобласці, пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС, з іх - 2782 дзіцяці ў складзе арганізаваных груп, 37 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў суправаджэнні бацькоў.
Дзеці атрымлівалі аздараўленне і лячэнне ў 22 здраўніцах, размешчаных як на тэрыторыі рэспублікі, так і за яе межамі, 140 дзяцей і падлеткаў скарысталіся санаторна-курортным лячэннем у санаторыі "Белая Русь" (г. Туапсе).
Расходы на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне са сродкаў рэспубліканскага бюджэту склалі 2517,2 тысячы рублёў, у тым ліку на аплату праезду 129,7 тысячы рублёў.