Аб выніках аздараўлення насельніцтва Гродзенскай вобласці ў 2020 годзе

19-Лютага-2021
У 2020 годзе Гродзенскім абласным упраўленнем Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва было накіравана на аздараўленне 9593 чалавек.
У тым ліку за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання атрымалі санаторна-курортнае лячэнне 5758 чалавек. З іх 3074 дзяцей, у тым ліку ў дзіцячых санаторыях - 2068 чалавека, у санаторыях (аддзяленнях) маці і дзіцяці - 938 дзяцей.
У рамках Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС аздароўлена 1176 чалавек. У тым ліку ў складзе арганізаваных груп - 1064 дзіцяці пражываюць або навучаюцца на забруджаных тэрыторыях. На аздараўленне яны выязджалі ў ДРАЦ "Лясная паляна", ДРАЦ "Ждановічы", ДРАЦ "Надзея".
За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту атрымалі санаторна-курортнае лячэнне 1808 ветэранаў сілавых структур, у тым ліку 599 інвалідаў I-II групы і ветэранаў вайны, 5 інвалід і ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Большую частку адпачывальнікаў прынялі санаторыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны: "Бярэзіна", "Белая вежа", "Вяжуці", "Ясельда".
Асаблівая ўвага надавалася і аздараўленні дзяцей-інвалідаў. За год атрымалі санаторнае лячэнне 320 дзяцей-інвалідаў з суправаджаючымі.
У дзіцячых аздараўленчых лагерах усіх тыпаў аздароўлена 23140 дзяцей.
У 2021 годзе работа па забеспячэнню насельніцтва вобласці санаторна-курортным лячэннем працягнецца.