Аб выніках працы санаторна-курортных арганізацый Магілёўскай вобласці за 6 месяцаў 2021 года

30-Ліпеня-2021
У першым паўгоддзі 2021 года санаторыі і аздараўленчыя арганізацыі Магілёўскай вобласці працягнулі аднаўленне санаторна-курортнай дзейнасці.
За 6 месяцаў 2021 года імі рэалізавана 21.330 пуцёвак або 164,4 працэнта да адпаведнага перыяду 2020 года, у тым ліку замежным грамадзянам 1204 пуцёўкі.
Выручка ад рэалізацыі паслуг склала 11,7 млн. Рублёў або 133,9 працэнта да студзеня-чэрвеня 2020 года, у тым ліку выручка ад рэалізацыі дадатковых платных паслуг склала 1,0 млн. рублёў або 157,3 працэнта, з іх медыцынскіх 0, 84 млн. рублёў або 145,0 адсоткаў.
Запаўняльнасць санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый Магілёўскай вобласці за студзень-чэрвень 2021 года склала 72,6 працэнта супраць 66,9 за адпаведны перыяд мінулага года.
З мэтай прыцягнення адпачывальнікаў здраўніцамі шырока прапануюцца бонусы, праграмы лаяльнасці ў выглядзе скідак, розныя акцыйныя прадукты ( "Ранняе браніраванне", "Гарачыя пуцёўкі", "Бонус на здароўе", "Мядовы месяц у санаторыі" і інш.).
Для прасоўвання паслуг шырока выкарыстоўваюцца сацыяльныя сеткі (Instagram, VK.com, ОК.ru, Facebook.com), у якіх размяшчаюцца аб'явы аб медыцынскіх, гасцінічных, санаторна-курортных паслугах прапанаваныя санаторыямі.
Турысты, якія не змаглі заехаць у 2020 годзе, у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, забраніраваны ў санаторыях ў 2021 годзе з захаванне цэн, якія дзейнічаюць на перыяд браніравання 2020 года.
Значная ўвага нададзена бяспечным знаходжанні насельніцтва на санаторна-курортным лячэнні, у тым ліку з улікам эпідэмічнай сітуацыі. У санаторыях маецца ў дастатковай колькасці сродкаў дэзінфекцыі (антысептыкаў) для апрацоўкі, распрацаваны і зацверджаны Алгарытмы дзеянняў па папярэджанні распаўсюджвання коронавируса.
З мэтай паляпшэння эфектыўнасці працы, улічваючы эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне па коронавирусной інфекцыі, усімі санаторна-курортнымі арганізацыямі Магілёўскай вобласці распрацаваны лячэбна-рэабілітацыйныя праграмы ў рамках санаторна-курортнага лячэння грамадзян, якія перанеслі пнеўманію, асацыяваную з інфекцыяй COVID-19.
Санаторна-курортныя арганізацыі вобласці прынялі ўдзел у міжнароднай онлайн-канферэнцыі "Тravel Marketing Турпрадукт 2021", а таксама былі прадстаўлены на XXIII Міжнароднай выставе-кірмашы "Адпачынак-2021" у г. Мінску.