Аб аздараўленні дзяцей Віцебскай вобласці ў летні перыяд 2021 года

14-Жніўня-2021

У летні перыяд 2021 года ў вобласці функцыянаваў 71 кругласутачны лагер, з іх 30 стацыянарных загарадных аздараўленчых, спартыўна-аздараўленчых лагераў, 2 лагеры на арандаваных базах і 606 лагераў з дзённым знаходжаннем дзяцей. Па папярэдніх дадзеных з пачатку аздараўленчай кампаніі аздароўлена каля 41 тысячы дзяцей пры плане 39,4 тысячы дзяцей. Сярэдняя запаўняльнасць лагераў з кругласутачным знаходжаннем склала 100,0 працэнта. План перавыкананы на 104 працэнты.

У 66 лагерах працы і адпачынку адпачылі і папрацавалі 1227 падлеткаў. Дзеці выконвалі работы па добраўпарадкаванні і азеляненні, рамонце школ і школьнай мэблі, пашыве спецадзення, догляду раслін і інш. Сярэдняя зарплата склала 250-460 рублёў. Дзеці з задавальненнем выконвалі даручаную працу і несумненна ўнеслі важкі ўклад і ў сямейны бюджэт.

Асаблівая ўвага надавалася аздараўленню дзяцей, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне. Рознымі формамі аздараўленчых мерапрыемстваў было ахоплена 1811 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, 381 дзіця-інвалід, 5164 дзіцяці са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў. Для гэтых катэгорый дзяцей прадугледжаны сродкі на даплату да поўнага кошту пуцёвак за кошт абласнога, раённых бюджэтаў і бюджэту горада Віцебска.

На асаблівым кантролі знаходзілася аздараўленне і занятасць падлеткаў, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх. Рознымі формамі аздараўленчых мерапрыемстваў і працоўнай дзейнасці было ахоплена 1062 падлетка.

У цэлым аздараўленчая кампанія 2021 года прайшла паспяхова. Гэтаму садзейнічалі адказныя адносіны да аздараўлення дзяцей усіх зацікаўленых службаў, фінансавыя ўкладанні ўласнікаў аздараўленчых лагераў і дапамога гарадскіх, раённых і абласных бюджэтаў у падрыхтоўцы лагераў. Усяго на падрыхтоўку лагераў у вобласці было зрасходавана больш за 3 мільёны рублёў.