Аб арганізацыі аздараўлення дзяцей Мінскай вобласці у перыяд вясновых канікул

25-Сакавіка-2022
 У Мінскай вобласці ў перыяд вясновых канікул з 27 сакавіка 2022 года па 3 красавіка 2022 года плануецца работа 347 аздараўленчых лагераў, у якіх атрымаюць аздараўленне 9700 дзяцей, з іх каля паловы лагераў будзе працаваць для сельскіх дзяцей.
 
На гэтыя мэты Мінскім абласным упраўленнем Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва выдзелена 238 620,0 тыс. рублёў.
 
Сярэдні кошт пуцёўкі складзе 30,58 рублёў, з іх сярэдняя бацькоўская даплата - 6,00 рублёў.
 
Дзейнасць па арганізацыі аздараўлення дзяцей у перыяд вясновых канікул устаноў агульнай сярэдняй адукацыі будзе ажыццяўляцца на падставе загадаў упраўленняў (аддзелаў) па адукацыі, спорце і турызме райгарвыканкамаў і зацверджаных планаў работ. Залічэнне навучэнцаў будзе адбывацца строга па заяўным прынцыпе з першачарговым правам аздараўлення дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, а таксама навучэнцаў, з якімі праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа.
 
Перад пачаткам канікул ва ўсіх установах адукацыі будуць праведзены ўрокі бяспекі па навучанні вучняў правілам бяспечных паводзін у перыяд вясновых канікул.
 
Выхаваўчая работа з вучнямі будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з зацверджанымі планамі работы па наступных напрамках: спартыўна-аздараўленчы, эстэтычны, экалагічны, інтэлектуальны. У вобласці наладжана плённае супрацоўніцтва ў арганізацыі вольнага часу дзяцей з установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі фізкультурна-аздараўленчага і спартыўнага профілю.
 
У перыяд вясновых канікул будуць арганізаваны мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, супрацьпраўных дзеянняў, ужывання наркатычных сродкаў і курыльных сумесей. Ва ўсіх аздараўленчых лагерах пройдуць міжведамасныя тэматычныя мерапрыемствы па бяспечных паводзінах на дарогах, вадаёмах, у лесе, па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей і падлеткаў.
 
Харчаванне ў аздараўленчых лагерах будзе арганізавана на аснове прыкладных рацыёнаў харчавання, распрацаваных з улікам узроставых катэгорый, фізіялагічных патрэбнасцей дзіцячага арганізма. Дадзены рацыён харчавання распрацоўваецца на аснове прынцыпу зберагалага харчавання, з выключэннем найболей цяжкапераварваных і вострых страў. У меню будзе ўключана садавіна, сокі ў разнастайным асартыменце, біфідзін. У кожным аздараўленчым лагеры загадам па ўстанове адукацыі будзе створана бракаражная камісія. У абавязковым парадку будзе ажыццяўляцца лабараторны кантроль за якасцю і бяспекай прыгатаванай ежы ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных норм і правіл.