Аздараўленне дзяцей Магілёўскай вобласці ў першую змену летняга перыяду 2022 года

30-Чэрвеня-2022

У I змену лета 2022 года аздараўленне дзяцей і падлеткаў ажыццяўлялася на базе 15 стацыянарных лагераў, у якіх аздароўлена больш за 2400 чалавек, на 9 арандаваных базах, у тым ліку 3 санаторна-курортныя арганізацыі - 670 дзяцей. Усяго працавалі 57 аздараўленчых лагераў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей, у якіх аздароўлена 3985 чалавек і 485 лагераў з дзённым знаходжаннем - 23602 школьніка.

Усяго за I змену аздараўленне прайшлі 27587 навучэнцаў.

Па выніках першай змены аздароўлена 932 чалавекі з ліку льготнай катэгорыі дзяцей, у тым ліку: 320 дзяцей-інвалідаў, 612 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

За I змену аздароўлена 628 чалавек з ліку навучэнцаў спецыялізаваных навучальна-спартыўных установаў вобласці.

У летні перыяд 2022 года ў вобласці традыцыйна арганізавана работа лагераў па розных профілях і напрамках дзейнасці. У першую змену ў такіх лагерах было аздароўлена 13293 чалавекі.

У першую змену 1512 рабят сумяшчалі карысную працу і адпачынак.

Асноўнымі задачамі работы лагераў з'яўлялася ўмацаванне здароўя дзяцей; фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця; фарміраванне сацыяльных норм і каштоўнасцей; задавальненне індывідуальных патрэб дзяцей у інтэлектуальным, маральным, фізічным удасканаленні; развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў.

Пры рабоце з дзецьмі ўлічваюцца іх узроставыя асаблівасці, магчымасці і інтарэсы. Вялікая ўвага надавалася грамадзянска-патрыятычнаму, экалагічнаму, працоўнаму выхаванню, фармаванню здаровага ладу жыцця.