Праца санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый Гомельскай вобласці за 9 месяцаў 2022 года

18-Кастрычніка-2022

За 9 месяцаў 2022 года санаторна-курортнымі і аздараўленчымі арганізацыямі Гомельскай вобласці было рэалізавана больш за 80 тысяч пуцёвак, з іх Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва - каля 30 тысяч пуцёвак, юрыдычным і фізічным асобам каля 50 тысяч пуцёвак. Аб'ём выручкі ад рэалізацыі санаторна-аздараўленчых паслуг склаў больш за 69,0 млн. рублёў.

Асаблівую ўвагу здраўніцы вобласці ўдзяляюць экспарту санаторна-аздараўленчых паслуг. З мэтай прыцягнення замежных грамадзян ствараюцца максімальна камфортныя ўмовы адпачынку: нумары павышанай камфортнасці, арганізацыя вольнага часу, высакаякаснае харчаванне; прапануецца шырокі пералік паслуг: лячэбных, дыягнастычных, касметалагічных і іншых; на сайтах размяшчаюцца прэйскуранты кошту пуцёвак і паслуг, магчыма браніраванне пуцёвак праз сайт; у перыяд зніжэння пакупальніцкага попыту прымяняецца сістэма скідак, праводзяцца акцыі.

За 9 месяцаў аздаравіцца і паправіць сваё здароўе ў санаторыях Гомельскай вобласці змаглі амаль 14 тысяч замежных грамадзян. Аб'ём выручкі ад экспарту санаторна-аздараўленчых паслуг павялічыўся на 196,6% да аналагічнага перыяду 2021 года і склаў каля 13,6 млн. рублёў.

Сярэдняя запаўняльнасць здраўніц Гомельскай вобласці склала 83 працэнты.

Трэба адзначыць работу здраўніц па захаванні і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы. За 9 месяцаў 2022 года на гэтыя мэты было накіравана грашовых сродкаў больш за 7 млн. рублёў, у тым ліку на стварэнне ўмоў безбар'ернага асяроддзя для фізічна-аслабленых асоб больш за 39 тыс. рублёў (вядуцца праектныя работы, работы па мадэрнізацыі і рэканструкцыі, рамонты адміністрацыйных і жылых памяшканняў, гаспадарчых блокаў і інш., набыта новае высокатэхналагічнае абсталяванне).

З мэтай павелічэння попыту на санаторна-аздараўленчыя паслугі здраўніцы Гомельскай вобласці прадаўжаюць працаваць над стварэннем максімальна прывабных і камфортных умоў для адпачывальнікаў, умацоўваючы матэрыяльна-тэхнічную і медыцынскую базу, асвойваючы і ўкараняючы сучасныя метады лячэння.