Правядзенне першай зімовай канікулярнай змены ў аздараўленчым лагеры "Барок" ААТ "МАПІД"

11-Студзеня-2023

У перыяд зімовых канікулаў каля 500 мінскіх школьнікаў атрымалі магчымасць на працягу 9 дзён з карысцю правесці час, паправіць здароўе і адпачыць не ў горадзе, а ў загарадных умовах у чатырох аздараўленчых лагерах, якія былі адкрыты на наступных базах: аздараўленчага цэнтра "Гарызонт" філіяла адкрытага акцыянернага таварыства "Кіруючая кампанія холдынгу "Гарызонт" Сацыяльны комплекс, базе адпачынку "Дружба" рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта", студэнцкага санаторыя-прафілакторыя "Палітэхнік" БНТУ і аздараўленчага комплексу "Барок" адкрытага акцыянернага таварыства "МАПІД".

Упершыню ў міжсезонне з 23.12.2022 па 31.12.2022 была арганізавана і праведзена аздараўленчая змена для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў у аздараўленчым лагеры "Барок", дзе адпачылі і аздаравіліся 146 мінскіх школьнікаў.

На ўрачыстым адкрыцці першай зімовай змены "Вакацыі ў топе" прысутнічалі: начальнік прадстаўніцтва Мінскае гарадское ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Нафрановіч В.А., намеснік кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна г.Мінска Стрыгельскі А.В., кіраўніцтва ААТ "МАПІД" і ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна г.Мінска.

Аздараўленчы лагер «Барок» мае добрую матэрыяльную базу. Да паслуг хлопчыкаў і дзяўчынак былі прадастаўлены ўтульныя нумары для пражывання, актавая зала, спартыўныя пляцоўкі, трэнажорная зала, бібліятэка, памяшканні для гуртковай работы, сучасны і добра аснашчаны медыцынскі блок.

Да работы з дзецьмі былі прыцягнуты 24 вопытныя педагогі: педагог-псіхолаг, сацыяльны педагог, культарганізатар, педагогі дадатковай адукацыі, выхавальнікі і інш.

Для дзяцей у аздараўленчым лагеры "Барок" былі створаны максімальныя ўмовы для аздараўлення, адпачынку, рацыянальнага выкарыстання канікулярнага часу, фарміравання ў іх агульнай культуры і навыкаў здаровага ладу жыцця.

Была распрацавана спецыяльная аздараўленча-адукацыйная праграма, якая ўключае правядзенне навагодніх свят: квэст "Ноч перад Калядамі", навагодняе шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак тымбілдынг "Прыгажосць беларускай зімы", творчы конкурс "Жартавальныя забавы", навагодняя праграма "Рытмы Новага года", конкурс Знаўцы навагодніх мультфільмаў», «Лепшы зімовы атрад», «Традыцыі Новага года» і інш.

Падчас мерапрыемстваў дзеці ў гульнёвай форме пазнаёміліся з атрыбутамі навагодняга свята, звычаямі, традыцыямі, гісторыяй узнікнення святкавання Новага года. Мерапрыемствы садзейнічалі фарміраванню ў дзяцей эмацыйна станоўчых адносін да свята, згуртаванню дзіцячага калектыву і развіццю цікавасці да калектыўнай і творчай дзейнасці.

У аздараўленчым лагеры "Барок" працавалі таксама 2 аб'яднанні па інтарэсах; мылаварэнне Handmade і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва па вырабе зімовых сувеніраў.

З улікам кругласутачнага знаходжання дзяцей у лагеры для іх было арганізавана паўнацэннае 5-разовае збалансаванае харчаванне, якое ў спалучэнні з прыроднымі фактарамі, актыўным адпачынкам, выхаваўчымі і фізкультурна-спартыўнымі мерапрыемствамі забяспечвае добры аздараўленчы эфект.

Асаблівая ўвага была ўдзелена сістэмнаму кантролю за работай харчаблока, захаванню санітарных норм і правілаў, арганізацыі аховы і забеспячэнню прапускнога рэжыму, кантролю за станам выхаванцаў з боку медыцынскіх работнікаў.