Праца санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый Гомельскай вобласці за 2022 год

18-Студзеня-2023

У 2022 годзе санаторна-курортнымі і аздараўленчымі арганізацыямі Гомельскай вобласці было рэалізавана 104190 пуцёвак, або 107,7 працэнта да 2021 года (96756 пуцёвак), з іх замежным грамадзянам - 19920 пуцёвак, што склала 156,3 працэнта да 2 .

Ад рэалізацыі пуцёвак санаторна-курортнымі і аздараўленчымі арганізацыямі атрымана выручка ў памеры 83,96 млн. рублёў, ці 121,4% да 2021 года (69,17 млн. рублёў), з яе ад экспарту - 15,66 млн. рублёў, што склала рост у памеры 185,3% да 2021 года (8,45 млн. рублёў). У тым ліку самастойна (без пуцёвак, прададзеных Рэспубліканскаму цэнтру) здраўніцамі вобласці было рэалізавана пуцёвак фізічным і юрыдычным асобам на суму 48,98 млн. рублёў.

Акрамя таго, здраўніцамі вобласці былі рэалізаваны дадатковыя платныя паслугі, якія не ўваходзяць у кошт пуцёўкі, на суму 7,74 млн. рублёў. Экспарт дадатковых платных паслуг склаў 3,35 млн. рублёў, з іх медыцынскіх - 2,91 млн. рублёў.

Прыярытэтным напрамкам для Гомельскай вобласці з'яўляецца забеспячэнне санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем дзяцей, якія пражываюць або навучаюцца ва ўстановах адукацыі на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях. Дзіцячыя рэабілітацыйна-аздараўленчыя цэнтры Гомельскай вобласці прынялі на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне 25511 дзяцей.

Акрамя пуцёвак у санаторна-курортныя арганізацыі, штогод на летні перыяд для дзяцей, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту набываюцца пуцёўкі ў дзіцячыя аздараўленчыя лагеры. У 2022 годзе па такіх пуцёўках адпачылі 1556 дзяцей у загарадных аздараўленчых лагерах на суму 1,11 млн. руб.

Сярэдняя запаўняльнасць санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый вобласці за 2022 год склала 83,6 працэнта.

Трэба адзначыць работу здраўніц па захаванні і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы. У 2022 годзе на гэтыя мэты было накіравана грашовых сродкаў 8,82 млн. рублёў, у тым ліку на стварэнне ўмоў безбар'ернага асяроддзя для фізічна-аслабленых асоб больш за 78 тыс. рублёў.

З мэтай павелічэння попыту на санаторна-аздараўленчыя паслугі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і замежных грамадзян здраўніцы Гомельскай вобласці прадаўжаюць працаваць над стварэннем максімальна прывабных, камфортных умоў для адпачывальнікаў, умацоўваючы матэрыяльна-тэхнічную і медыцынскую базу, асвойваючы і ўкараняючы сучасныя метады лячэння.