Галоўная→Навіны→Сустрэча з працоўным калектывам дзіцячага аддзялення «Баравічок» філіяла «Санаторый «Радон» ААТ «Белаграўздраўніца»
Электронныя звароты
- Галоўная
- Навіны
- Агульная інфармацыя
- Адміністрацыйныя працэдуры
- Дзяржаўныя закупкі
- Інвестару
- Дакументы
- Паказчыкі дзейнасці
- Санаторна-курортныя арганізацыі
- Аздараўленчыя арганізацыі
- Выхаваўча-аздараўленчыя, выхаваўча-аздараўленчыя лагеры
- Як атрымаць пуцёўку
- Як дабрацца да здраўніц, размешчаных за мяжой
- Кантакты і час працы
- Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Сустрэча з працоўным калектывам дзіцячага аддзялення «Баравічок» філіяла «Санаторый «Радон» ААТ «Белаграўздраўніца»
14-Красавіка-2023У рамках выездаў членаў рэспубліканскіх інфармацыйна-прапагандысцкіх груп дзіцячае аддзяленне "Баравічок" філіяла "Санаторый "Радон" ААТ "Белаграўздніца" 11 красавіка наведаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Мікалаевіч Балбатоўскі. Сумесна з намеснікам старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Кухарэвічам І.С, намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Белаграўздраўніца» Панамаровым В.А., намеснікам начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Трайнель Л.І., галоўным урачом санаторыя Л.Г. ён азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай і лячэбнай базай здраўніцы.


Пра дзейнасць «Баравічка», разлічанага на аздараўленне 176 дзяцей на заезд, распавёў начальнік аддзялення Мармыш В.У., які правёў для гасцей экскурсію з наведваннем харчаблока і сталовай, а таксама школы, дзе юныя адпачывальнікі не толькі вучацца, але і займаюцца ў аб'яднаннях па інтарэсах.





Ужо ўвайшло ў практыку, што прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання штомесяц наведваюць арганізацыі па напрамках дзейнасці, сустракаюцца з працоўнымі калектывамі, вывучаюць праблемныя пытанні, інфармуюць аб актуальных зменах і тэндэнцыях.
Ва ўмовах рынку сістэма санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення краіны не толькі стабільна працуе, але і дынамічна развіваецца, аб чым сведчыць сярэднегадавая запаўняльнасць на ўзроўні 80 працэнтаў. Адпачывальнікаў прыцягваюць прыродны патэнцыял нашай краіны, лячэбная база санаторыяў і вопытны медыцынскі персанал. На тэрыторыі беларускіх здраўніц працуе каля 90 свідравін з мінеральнай вадой, кожная з іх унікальная па сваіх уласцівасцях. Санаторы ямі выкарыстоўваюцца сапрапелевыя гразі з 5 радовішчаў. На прыкладзе таго ж санаторыя "Радон" можна адзначыць, што менавіта станоўчы эфект прыродных фактараў прыцягвае сюды адпачывальнікаў.
У Беларусі працуюць 102 санаторыі на 28 тысяч ложка-месцаў, з іх 7 дзіцячых санаторыяў і 12 дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў для дзяцей. З улікам сацыяльнай арыентаванасці нашай краіны і дэмаграфічных працэсаў акцэнт робіцца менавіта на здароўе дзіцячага насельніцтва. Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Мікалаевіч Балбатоўскі падзякаваў супрацоўнікам дзіцячага аддзялення "Баравічок" за іх уклад ва ўмацаванне і захаванне здароўя дзіцячага насельніцтва краіны, пажадаў далейшых поспехаў у рабоце.

