Аздараўленне насельніцтва Магілёўскай вобласці за 9 месяцаў 2023 года

29-Лістапада-2023

За 9 месяцаў 2023 года з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага бюджэту ў Магілёўскай вобласці было аздароўлена 66 857 чалавек.

За кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання праз камісіі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні прадпрыемстваў, арганізацый з ліку працуючых грамадзян і іх непаўналетніх дзяцей было накіравана на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне 4074 чалавекі, з іх 2161 дзіця.

З агульнай колькасці пуцёвак, атрыманых з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, выдадзены бясплатна дзецям 53,0 працэнта (2161), 12,1 працэнта (494 пуцёўкі) аплачаны ў памеры 15 працэнтаў ад іх поўнага кошту бацькамі, якія накіроўваюцца сумесна з дзецьмі і 34, 9% (1419) пуцёвак выдадзены з частковай аплатай.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца аздараўленню найбольш сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян. Перш за ўсё, гэта дзеці ва ўзросце да 18 гадоў, якім устаноўлена інваліднасць.

За студзень-верасень б.г. бясплатна накіравана на санаторна-курортнае лячэнне 234 чалавекі, з ліку дзяцей-інвалідаў. Усяго аздароўлена 42,8 працэнта ад колькасці дзяцей-інвалідаў, якія звярнуліся, і 74,8 працэнта ад плана на 2023 год.

Таксама бясплатна, за кошт рэспубліканскага бюджэту былі выдзелены пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэнне для 6 інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваных да іх і 692 непрацуючым інвалідам I і II групы, якія маюць права на першачарговае забеспячэнне пуцёўкамі.

З частковай аплатай ад кошту пуцёвак было накіравана ў санаторна-курортныя арганізацыі 1526 чалавек, з ліку непрацуючых ветэранаў працы і інвалідаў ІІІ групы, у тым ліку якія з'яўляюцца пенсіянерамі сілавых структур.

На асаблівай увазе знаходзіцца аздараўленне насельніцтва, якое пацярпела пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, і перш за ўсё дзяцей, якія жывуць і навучаюцца на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях.

Для гэтай катэгорыі дзяцей прадастаўляецца штогадовае бясплатнае санаторна-курортнае лячэння і аздараўленні - адна з найбольш значных і дзейсных мер па зніжэнню негатыўнага ўплыву наступстваў Чарнобыльскай катастрофы на іх здароўе.

За 9 месяцаў б.г. у вобласці атрымала санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне 4791 такое дзіця, у тым ліку 429 дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, 1 дзіця-інвалід (артыкул 18), 125 ва ўзросце з 3 да 6 гадоў у суправаджэнні аднаго з бацькоў. Таксама было аздароўлена 5 дарослых, непрацуючых інвалідаў І і ІІ групы, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС.

У вобласці забяспечаны стопрацэнтны ахоп санаторна-курортным лячэннем дзяцей, якія маюць адпаведныя медыцынскія паказанні, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Таксама за справаздачны перыяд было аздароўлена 6 студэнтаў і 55371 школьнік у аздараўленчых лагерах.

З агульнай колькасці аздароўленага насельніцтва вобласці з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў у студзені-верасні 2023 года 93,6 працэнта складаюць дзеці.

Усяго на аздараўленне насельніцтва Магілёўскай вобласці было выкарыстана 20356,8 тысячы рублёў дзяржаўных сродкаў, з іх кампенсавана фізічнымі асобамі 2919,4 тысячы рублёў ці 14,3 працэнта.