Электронныя звароты
- Галоўная
- Навіны
- Агульная інфармацыя
- Адміністрацыйныя працэдуры
- Дзяржаўныя закупкі
- Дакументы
- Паказчыкі дзейнасці
- Санаторна-курортныя арганізацыі
- Аздараўленчыя арганізацыі
- Аздараўленчыя, спартыўна-аздараўленчыя лагеры
- Як атрымаць пуцёўку
- Як дабрацца да здраўніц, размешчаных за мяжой
- Кантакты і час працы
- Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Аздараўленне дзяцей Гродзенскай вобласці ў перыяд вясновых канікулаў
22-Сакавіка-2024У перыяд вясновых канікулаў у Гродзенскай вобласці плануецца работа 229 аздараўленчых, спартыўна-аздараўленчых лагераў для 8367 дзяцей.
На працягу тыдня для дзяцей розных узростаў будуць арганізаваны цікавыя сустрэчы, гульнявыя праграмы, экскурсіі і прагляды кінафільмаў. Да рэалізацыі планаў работы актыўна падключаюцца работнікі ўстаноў культуры і спорту. Вясновыя вакацыі для дзяцей - гэта разрадка ад назапашанай за III чвэрць напружанасці, аднаўленне сіл перад заключнай чвэрцю навучальнага года. Рабят чакаюць займальныя экскурсіі ў музеі ўстаноў адукацыі і культуры.
Упершыню ў вобласці на базе ўстановы адукацыі "Дзяржаўны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Гродна" па запытах бацькоў у перыяд вясновых канікулаў для 27 навучэнцаў арганізаваны аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем для дзяцей з цяжкімі і множнымі парушэннямі развіцця ад 6 да 18 гадоў.
У план выхаваўчых мерапрыемстваў уключаны інклюзіўныя мерапрыемствы з навучэнцамі агульнай сярэдняй адукацыі г. Гродна. Спартыўна-аздараўленчыя і масавыя мерапрыемствы будуць праходзіць па атрадах, у музычнай зале, у зале карэкцыі рухальнай актыўнасці і на адкрытай пляцоўцы са спецыялізаваным абсталяваннем для дзяцей-інвалідаў. Арганізавана дзейнасць аб'яднанняў па інтарэсах спецыялістамі ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі".