Доўгачаканыя і хвалюючыя для школьнікаў зімовыя канікулы

28-Студзеня-2025

У перыяд зімовых канікулаў у 337 ​​аздараўленчых лагерах з дзённым знаходжаннем аздаравіліся 10 411 выхаванцаў Мінскай вобласці.

Асноўным напрамкам работы выхаваўча-аздараўленчых лагераў было грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне. Актуальнай заставалася работа па фарміраванні ў навучэнцаў паважлівых адносін да дзяржаўнай сімволікі.

Для забеспячэння максімальна магчымага аздараўленчага ўплыву і захавання ў далейшым працаздольнасці навучэнцаў, у планах выхаваўчай работы аздараўленчых лагераў было запланавана правядзенне фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемстваў. Штодня праводзіліся ранішняя зарадка, прагулкі і гульні на свежым паветры.

У аздараўленчым лагеры "Ратавальнікі" на базе ДУА "Сярэдняя школа № 4 г. Жодзіна" для фізічнага развіцця навучэнцаў, выхавання цягавітасці, спрыту, смеласці настаўнікамі пачатковых класаў праводзіліся ранішнія зарадкі; спартыўна-гульнявыя праграмы - "Навагоднія старты", "Снежны ком", "Зімовыя старты". Дзеці з вялікім задавальненнем бралі ўдзел у эстафетах, знаёміліся з новымі рухомымі гульнямі, успаміналі любімыя гульні.

31.12.2024 у лагеры «Снегавічок» ДУА «Крупская раённая гімназія» раніцу хлопцы пачалі з інфарм-дайджэста «Прафілактыка прастудных і інфекцыйных захворванняў». У ходзе размовы з медыцынскім работнікам выхаванцы лагера атрымалі рэкамендацыі і парады па падтрыманню здароўя, абмеркавалі правілы папярэджання прастудных і інфекцыйных захворванняў, працэсу загартоўвання, на практыцы паказалі, як правільна неабходна мыць рукі. Затым хлопцаў чакалі алімпійскія гульні Сняговічкаў.

У выхаваўча-аздараўленчым лагеры "Зімовая казка" ДУА "Палачанская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна" адбылося віртуальнае падарожжа па родным краі "Палачанскія абшары". Дзеці "прайшлі" па старонках Палачанскіх славутасцяў. У віктарыне "Што я ведаю пра Беларусь" школьнікі адказвалі на пытанні аб нашай краіне.

У ДУА "Зажэвіцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна" змена ў лагеры прайшла пад дэвізам "PROадпачынак: якасна, патрыятычна, ярка!". Тэматыка змены прымеркавана да Года якасці, якая садзейнічае выхаванню падрастаючага пакалення на аснове традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа, фарміруе павагу да гістарычнага мінулага і дасягненняў нашай краіны на сучасным этапе, папулярызуе дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.

У дні канікулаў праводзіліся тэматычныя мерапрыемствы на базе музеяў, музейных пакояў устаноў адукацыі.

У аздараўленчым лагеры "Сонейка" на базе ДУА "Нёманская сярэдняя школа" Уздзенскага раёна для выхаванцаў была арганізавана экскурсія ў школьны музей "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны".

У аздараўленчым лагеры "Дружба" на базе ДУА "Сярэдняя школа № 5 г. Смалявічы" ў перыяд зімовага аздараўлення для выхаванцаў лагера праведзены відэачасопіс "Маленькія Героі вялікай вайны" ў рамках акцыі "Вялікай Перамозе - 80!".

У планах работы аздараўленчых лагераў шырока прадстаўлены эстэтычны напрамак выхаваўчага працэсу.

Кожны дзень хлопцаў з аздараўленчага лагера "Зімовае мястэчка" на базе ДУА "Ракаўская сярэдняя школа" Валожынскага раёна чакалі новыя прыгоды: у рамках другога дня "Бульвар Мудрасці" выхаванцы наведалі музей традыцыйнай культуры ў г.п. Івянец, дзе для іх быў арганізаваны майстар-клас па вырабе анёлкаў, прадэманстраваны працэс вырабу збана, праведзена этнаграфічная экскурсія “Быт і жыццё продкаў”.

У мэтах рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей, фарміравання ў вучняў маральна-эстэтычных якасцей і талерантнасці, развіцця творчасці і калектывізму ў аздараўленчым лагеры "Бабраня" на базе ДУА "Сярэдняя школа № 2 г. Жодзіна" праведзены выяўленчая дзейнасць "Наш атрадны дом". а пад Каляды».