Вынікі працы па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва ў Віцебскай вобласці за 2024 год

10-Лютага-2025

За 2024 год санаторна-курортнае лячэнне ў санаторыях Віцебскай вобласці прайшлі больш за 90 тыс. чалавек, з іх 37,8% замежныя грамадзяне.

Выручка ад экспарту паслуг за 2024 год складае больш за 60 млн. рублёў.

80% з ліку замежных грамадзян, якія прайшлі санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне без выкарыстання бюджэтнага фінансавання, улічваючы геаграфічнае размяшчэнне Віцебскай вобласці – гэта грамадзяне РФ.

Уласнікамі здраўніц Віцебскай вобласці ў мэтах нарошчвання экспарту паслуг і забеспячэння паступальнага развіцця сістэмы санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва вядзецца комплексная работа па многіх напрамках.

Адзін з напрамкаў - умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і павышэнне эфектыўнасці яе выкарыстання. Пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю новыя карпусы, якія адпавядаюць самым сучасным патрабаванням у санаторыях "Лётцы" і "Жамчужына", пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю СПА-комплекс у "Плісе", у санаторыі "Лясныя азёры" пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю катэджы.

Выкананы перадпраектныя работы па будаўніцтве басейна ў ДРАЦ "Ветразь".

На 2025 год запланавана рэканструкцыя будынка сталовай ДРАЦ "Жамчужына".

За 2024 год на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы здраўніцамі зрасходавана каля 10 млн. рублёў уласных сродкаў.

З 11 санаторна-курортных арганізацый Віцебскай вобласці штогод 6 арганізацый удзельнічаюць у конкурсе па закупцы паслуг па санаторна-курортным лячэнні насельніцтва за рахунак бюджэтных сродкаў.

На 2024 закуплена 184354 пуцёўкі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, на суму каля 190 млн. рублёў.

Паводле звестак галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама, колькасць маючых патрэбу па медыцынскіх паказаннях у санаторна-курортным лячэнні на 2024 год складала 91 594 чалавек.

Агульная колькасць пуцёвак, рэалізаваных прадстаўніцтвам за 2024 год - 14602 пуцёўкі, па якіх аздароўлена 14811 чалавек, што складае 16 працэнтаў аздароўленых ад агульнай колькасці маючых патрэбу.

За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту атрымалі санаторна-курортнае лячэнне 3648 ветэранаў працы і інвалідаў, што складае 18,6 працэнта ад уключаных у спісы маючых патрэбу, на 3 працэнты больш у параўнанні з 2023 годам.

У рамках Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС аздароўлена 10 чалавек.

Па бюджэце сацыяльнага страхавання і рэспубліканскаму бюджэту рэалізавана 7593 пуцёўкі і аздароўлена:

- 4727 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў, што складае 27,1% ад агульнай колькасці дзяцей Віцебскай вобласці, якія маюць патрэбу ў санаторна-курортным лячэнні;

- 3064 працуючых грамадзян.

У Віцебскай вобласці за 2024 год аздароўлена больш за 76 тысяч дзяцей у лагерах розных тыпаў. У міжсезонны перыяд у лагерах з дзённым знаходжаннем аздароўлена больш за 31,3 тысячы дзяцей.

Аб'ём бюджэтных сродкаў, накіраваных на патанненне кошту пуцёвак у лагеры склаў каля 7,8 млн. рублёў

На тэрыторыі вобласці функцыянуе 36 загарадных аздараўленчых лагераў з іх 5 спартыўна-аздараўленчых, 3 на арандаванай базе - гэта самы высокі паказчык у рэспубліцы.

У 2024 годзе дадаткова адкрыты аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем у Пастаўскім раёне на базе ДРАЦ "Ветразь".

Усяго на падрыхтоўку лагераў у вобласці было зрасходавана больш за 5 млн. рублёў, з іх 1,5 млн. бюджэтных сродкаў.

У Віцебскай вобласці функцыянуе 5 спартыўна-аздараўленчых загарадных лагераў, што дае магчымасць аздараўліваць штогод каля 1400 спартсменаў без перапынення трэніровачнага працэсу.

Праца па санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні насельніцтва Віцебскай вобласці будзе працягнута.