Вынікі работы Гродзенскай вобласці па арганізацыі аздараўлення насельніцтва за 2024 год

21-Лютага-2025

У 2024 годзе ў Гродзенскай вобласці за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на санаторна-курортнае лячэнне скарыстана 12,9 млн. рублёў. Атрымалі аздараўленне 12599 чалавек, у тым ліку 3180 дзяцей працуючых грамадзян, 504 дзіцяці-інваліды, 4102 непрацуючыя ветэраны працы і інвалідаў, 227 пенсіянераў і служачых сілавых структур, 2763 працуючыя грамадзяне.

У аздараўленчых лагерах усіх тыпаў аздароўлена 76869 дзяцей. На гэта затрачана 8,0 млн. рублёў са сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Здраўніцы вобласці прынялі на аздараўленне 83012 чалавек (на 7,2 працэнта больш, чым у папярэднім годзе), у тым ліку 22658 замежных грамадзян (27 працэнтаў ад агульнай колькасці). Колькасць замежных грамадзян павялічылася на 17,8 працэнта.

Турысты з 46 краін свету наведалі санаторыі вобласці ў мінулым годзе. Найбольш прывабныя нашы здраўніцы для грамадзян Расійскай Федэрацыі, іншых краін СНД, а таксама Літвы, Латвіі, Эстоніі. Для прыцягнення адпачывальнікаў санаторыі ўдзельнічалі ў міжнародных выставах, а таксама прапануюць розныя праграмы лаяльнасці для пастаянных кліентаў, для членаў прафсаюза, сезонныя скідкі.

Здраўніцы пастаянна працуюць над удасканаленнем паслуг. Абнаўляецца абсталяванне, уводзяцца новыя віды працэдур, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база. У 2024 годзе на гэтыя мэты санаторыямі затрачана 16400000 рублёў. Так у санаторыі "Энергетык" РУП "Гроднаэнерга" вядзецца рэканструкцыя сталовай, у санаторыі "Жамчужына" СУП "АзотСэрвіс" ідзе будаўніцтва шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу. Усімі здраўніцамі вядзецца работа па стварэнню даступнага асяроддзя для інвалідаў і фізічна аслабленых асоб.