Вынікі працы па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва ў Магілёўскай вобласці за 2024 год

27-Лютага-2025

У 2024 годзе за кошт дзяржаўных сродкаў у Магілёўскай вобласці было аздароўлена 90840 чалавек, што на 2434 чалавекі больш, чым у 2023 годзе.

За кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага бюджэту праз камісіі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні прадпрыемстваў, арганізацый з ліку працуючых грамадзян і іх непаўналетніх дзяцей было накіравана на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне 5110 чалавек, з іх бясплатна 2715 дзяцей, у тым ліку 717 у суправаджэнні.

Асаблівая ўвага надавалася аздараўленню найбольш сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян. Перш за ўсё, гэта дзеці ва ўзросце да 18 гадоў, якім устаноўлена інваліднасць.

За 2024 год было аздароўлена 352 дзіцяці-інваліды, што склала 107,0 працэнтаў да ўзроўню аздароўленых у 2023 годзе.

Таксама бясплатна, за кошт рэспубліканскага бюджэту былі выдзелены пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэнне ў пазачарговым парадку 12 інвалідам і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і да іх прыраўнаваным і 975 непрацуючым інвалідам I і II групы, якія маюць права на першачарговае забеспячэнне пуцёўкамі.

З частковай аплатай ад кошту пуцёвак было накіравана ў санаторна-курортныя арганізацыі 2748 чалавек, з ліку непрацуючых ветэранаў працы і інвалідаў III групы, у тым ліку 95 сілавых структур, якія з'яўляюцца пенсіянерамі.

На асаблівай увазе знаходзіцца аздараўленне насельніцтва вобласці, якое пацярпела пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, і перш за ўсё дзяцей, якія пражываюць і навучаюцца на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях.

За 2024 год у вобласці прайшлі санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне 6354 такіх дзяцей, у тым ліку 166 дашкольнага ўзросту ў суправаджэнні аднаго з бацькоў. Таксама было аздароўлена 6 непрацуючых інвалідаў ІІ групы (арт.18), якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС.

У вобласці забяспечаны стопрацэнтны ахоп санаторна-курортным лячэннем дзяцей, якія маюць адпаведныя медыцынскія паказанні, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Таксама за мінулы год было аздароўлена 74493 школьнікі ў аздараўленчых лагерах.

З агульнай колькасці аздароўленага насельніцтва Магілёўскай вобласці з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў у 2024 годзе 92,5 працэнта складалі дзеці.

На працягу 2024 года ў санаторна-курортных арганізацыях Магілёўскай вобласці захоўвалася даступнасць лячэбна-аздараўленчых паслуг, што дало магчымасць забяспечыць рост асноўных паказчыкаў дзейнасці ў параўнанні з 2023 годам. Імі было рэалізавана 47858 пуцёвак, або 101,3 працэнта да ўзроўню 2023 года.

Замежным грамадзянам было рэалізавана 6437 пуцёвак або 103,1 працэнта.

Найбольшая колькасць замежных грамадзян - 56,2 працэнта ад агульнай колькасці тых, хто знаходзіцца ў санаторыях вобласці, наведалі ДУП «Санаторый ім. У.І.Леніна» - 3620 чалавек. Цікавасць замежных грамадзян была праяўлена да ўсіх санаторый вобласці, іх рост адзначаны практычна ў кожным.

Выручка ад рэалізацыі паслуг санаторыямі вобласці за год склала 41,3 млн. рублёў або 102,6 працэнта да 2023 года. Рост адзначаны ў кожнай другой здраўніцы рэгіёну.

За год загрузка ў санаторыях склала 80,5 працэнта.

На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы санаторыямі і аздараўленчымі арганізацыямі было накіравана ў 2024 5,7 млн. рублёў. Найбольшую колькасць сродкаў накіравалі санаторыі: "Сосны" ААТ "Магілёўхімвалакно", "Шыннік" ААТ "Белшына", "Энергетык" філіяла Магілёўскія цеплавыя сеткі РУП "Магілёўэнерга".

Усімі здраўніцамі вобласці праводзіцца работа па прасоўванні санаторна-курортных паслуг праз укараненне скідак, акцый, дадатковых рэкламных мерапрыемстваў, укараненне новых відаў паслуг.

У рэалізацыі пуцёвак актыўна бяруць удзел суб'екты турыстычнай дзейнасці, з якімі заключана 114 дагавораў, у тым ліку ў 2024 годзе 19 новых.

Прыцягненню адпачывальнікаў спрыяла ўвядзенне новых відаў медыцынскіх платных паслуг па фізіятэрапіі, карбаксітэрапіі, крыятэрапіі, лазератэрапіі і інш.

Для адпачывальнікаў у санаторыях Магілёўскай вобласці распрацаваны 91 маршрут з мэтай азнаямлення з культурна-гістарычнымі каштоўнасцямі і славутасцямі.