Вакацыі з карысцю!

20-Сакавіка-2025

Весела і цікава пройдуць вясновыя канікулы навучэнцаў Гродзенскай вобласці ў выхаваўча-аздараўленчых, спартыўна-аздараўленчых лагерах.

У перыяд маючых адбыцца канікулаў больш як 9000 дзяцей на працягу тыдня будуць прымаць удзел у цікавых і пазнавальных мерапрыемствах, сустрэчах, гульнявых праграмах, экскурсіях, што дасць магчымасць набрацца сіл перад апошняй чвэрцю.

Аздараўленне дзяцей будзе арганізавана на базе ўстаноў адукацыі, цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання, дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах. 250 лагераў гатовы да работы ў перыяд канікулаў. На патанненне пуцёвак са сродкаў рэспубліканскага бюджэту прадугледжана 225 тысяч рублёў. Сярэдні кошт пуцёўкі склаў 50 рублёў, бацькоўская плата ад 12 да 25 рублёў.

З мэтай стварэння спрыяльных умоў для праяўлення творчых здольнасцей, фарміравання здаровага ладу жыцця, стварэнне сітуацый поспеху для самавыяўлення выхаванцаў у выхаваўча-аздараўленчых установах адукацыі прадугледжана правядзенне спартыўна-масавых і культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

Так, напрыклад, у Лідскім раёне будзе арганізавана тэатралізаваная гульнявая праграма "Вясновае падарожжа касмічных турыстаў". Яна праводзіцца з мэтай развіцця творчых здольнасцей дзяцей, фарміравання навыкаў зносін і ўзаемадзеяння ў калектыве, а таксама павышэння цікавасці да тэатральнага мастацтва.

 Раённы этап абласнога фестывалю "Саракі" праводзіцца з мэтай фарміравання пачуцця адказнасці за захаванне прыроды роднага краю. У рамках фестывалю ўдзяляецца ўвага птушкам насельнікам Рэспублікі Беларусь і праблемам іх аховы. Фестываль садзейнічае ператварэнню тэарэтычных ведаў аб важнасці біяразнастайнасці ў практычныя дзеянні, аб'ядноўваючы дзяцей і дарослых у імкненні захаваць унікальную прыроду Беларусі.

У Шчучынскім раёне будзе праходзіць раённы фестываль праваахоўных атрадаў і атрадаў антынаркатычнай накіраванасці, у рамках рэалізацыі акцыі "Місія жыць". А таксама на вясновых канікулах пройдзе раённы сезон вясновых гульняў КВЗ. Гульня праводзіцца з мэтай развіцця інтэлектуальнай творчасці.

У Гродзенскім раёне будуць праходзіць: квэст-гульня "Будзеш выдатна харчавацца - са здароўем будзеш знацца", чэлендж "Беларусь - гэта МЫ!", з прыцягненнем дзяцей, моладзі, бацькоўскай аўдыторыі да пытанняў патрыятычнага выхавання, "творчая майстэрня "Мая Беларусь".

У Мастоўскім раёне плануецца правесці для навучэнцаў аглядную экскурсію "Гісторыя пазашкольнай установы адукацыі". Экскурсія праводзіцца з мэтай далучэння навучэнцаў да гісторыі піянерскага руху на Мастоўшчыне. Таксама будзе арганізавана квэст-гульня "Бяспечныя канікулы", якая праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнцаў свядомага стаўлення да пытанняў асабістай і грамадскай бяспекі, практычных навыкаў і ўменняў паводзін у экстрэмальных сітуацыях.

У Кастрычніцкім раёне г. Гродна навучэнцы наведаюць мемарыяльны комплекс "Шталаг-324", музей баявой славы ім. В. І. Соламавай, будзе арганізавана экскурсія ў мемарыяльны музей ім. Д. М. Карбышава, а таксама экскурсія ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Гэтыя мерапрыемствы прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі.