Падрыхтоўка да летняй аздараўленчай кампаніі 2025 года у Брэсцкай вобласці

14-Красавіка-2025

Лета - гэта час, у якім ёсць магчымасць дзецям паправіць сваё здароўе, набыць новыя знаёмствы і ўражанні, якія застануцца ў іх памяці на ўсё жыццё. Адзін з выдатных варыянтаў арганізацыі вольнага часу дзяцей у дадзены час - гэта выхаваўча-аздараўленчы або спартыўна-аздараўленчы лагер. Адправіўшы дзіця ў лагер, бацькі могуць быць упэўнены, што для яго будзе арганізавана паўнавартаснае гарачае харчаванне, карысныя, цікавыя заняткі і актыўны адпачынак на свежым паветры. А паклапаціцца аб пуцёўцы ў лагер для свайго дзіцяці трэба ўжо сёння.

У Брэсцкай вобласці ў летні перыяд плануецца аздаравіць у лагерах усіх тыпаў 62,6 тыс. дзяцей, у тым ліку з дзённым знаходжаннем - 39,8 тыс. чалавек і з кругласутачным знаходжаннем - 22,8 тыс. чалавек.

У сувязі з уступленнем у сілу пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2024 г. № 509 «Аб арганізацыі аздараўлення дзяцей у адукацыйна-аздараўленчых цэнтрах, выхаваўча-аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагерах» і ад 3 студзеня 2025 г. № 6 «Аб парадку пацверджання гатоўнасці. кампаніі былі ўнесены змены.

Так, права на атрыманне пуцёўкі, кошт якой патанняецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, маюць:

у выхаваўча-аздараўленчы лагер - дзеці, якія асвойваюць змест адной з адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі або адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі і не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў да аздараўлення;

у спартыўна-аздараўленчы лагер - дзеці-спартсмены.

Аказанне паслуг лагера дзіцяці ажыццяўляецца на падставе пуцёўкі ў лагер, а таксама дагавора паміж бацькам (асобай, якая яго замяняе) і арганізатарам лагера (упаўнаважанай ім асобай), які заключаецца пры ўнясенні бацькоўскай платы.

Пуцёўка ў лагер, кошт якой патанняецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, выдаецца:

дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, - установай адукацыі па месцы вучобы дзіцяці;

іншым катэгорыям дзяцей - арганізатарам гэтага лагера (упаўнаважанай ім асобай).

У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах створаны рабочыя групы, якія будуць ажыццяўляць ацэнку адпаведнасці патрабаванням да бяспекі і належнай якасці паслуг лагераў. Гэтыя ж рабочыя групы ажыццявяць іх прыёмку ў перыяд не раней як за тры тыдні і не пазней як за сем каляндарных дзён да пачатку летніх канікулаў.

Да 1 красавіка бягучага года ўсе арганізатары выхаваўча-аздараўленчых, спартыўна-аздараўленчых лагераў накіравалі ў гаррайвыканкамы па месцы свайго знаходжання інфармацыю аб лагерах, якія рыхтуюцца да работы. Цяпер ужо сфарміраваны пералік лагераў розных тыпаў, якія рыхтуюцца да работы ў перыяд летніх канікулаў.

У стацыянарных выхаваўча-аздараўленчых лагерах сезоннага функцыянавання пачаты работы па падрыхтоўцы баз да прыёму дзяцей.

У лютым бягучага года намеснікам старшыні аблвыканкама Краўчуком В.У. быў зацверджаны План па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы загарадных выхаваўча-аздараўленчых лагераў Брэсцкай вобласці на 2025 год, у які ўключаны ўсе неабходныя мерапрыемствы для прывядзення баз у адпаведнасць з патрабаваннямі санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту, пажарнай бяспекі.

Самай галоўнай задачай усіх зацікаўленых службаў з'яўляецца арганізацыя для дзяцей гэтым летам бяспечнага, цікавага адпачынку, які б запомніўся ім на ўсё жыццё толькі пазітыўнымі ўражаннямі.