- Галоўная
- Навіны
- Агульная інфармацыя
- Адміністрацыйныя працэдуры
- Дзяржаўныя закупкі
- Інвестару
- Дакументы
- Паказчыкі дзейнасці
- Санаторна-курортныя арганізацыі
- Аздараўленчыя арганізацыі
- Выхаваўча-аздараўленчыя, выхаваўча-аздараўленчыя лагеры
- Як атрымаць пуцёўку
- Як дабрацца да здраўніц, размешчаных за мяжой
- Сітуацыйная дапамога інвалідам
- Кантакты і час працы
- Вышэйстаячы дзяржаўны орган
На базе санаторыя «Юнацтва» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 12 жніўня 2025 года прайшло пасяджэнне рабочай групы па развіццю лячэбна-аздараўленчага турызму
15-Жніўня-2025ФОТА 1, 2
На базе санаторыя «Юнацтва» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 12 жніўня 2025 года прайшло пасяджэнне рабочай групы па развіццю лячэбна-аздараўленчага турызму Міжведамаснага савета па турызму пры Савеце Міністраў па тэме «Дзейнасць санаторна-курортных арганізацый Мінскай вобласці па нарошчванню экспарту

Здраўніцы Мінскай вобласці займаюць 34 працэнты санаторна-курортнага рынку Беларусі (каля трэці рэспубліканскага паказчыка), забяспечваючы 8,7 тыс. месц для лячэння і аздараўлення.
Мінская вобласць мае унікальныя рэсурсы для забеспячэння якаснага лячэння, рэабілітацыі і адпачынку як для грамадзян Беларусі, так і для замежных гасцей.

Колькасць замежных грамадзян штогод узрастае. За першае паўгоддзе 2025 года ў здраўніцах Мінскага рэгіёну прайшлі санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне больш як 169,3 тысячы грамадзян, з іх - 38,3 тысячы - замежных (у 2024 годзе - усяго 361,3 тыс., з іх - 81 тыс. замежных грамадзян; у 2023 - усяго 34,3. Сярэдняя запаўняльнасць за паўгоддзе бягучага года склала 83,5 працэнта. Запаўняльнасць у 2024 годзе склала 83,8%, у 2023 годзе - 81,5%.
Па экспарце паслуг ідзе рост са станоўчай дынамікай. Выручка ад рэалізацыі вышэйназваных пуцёвак склала 225 млн. рублёў (у 2024 годзе - 424 млн. рублёў; у 2023 годзе - 352,1 млн. рублёў).
Замежных адпачывальнікаў прыцягвае даволі высокі ўзровень якасці медыцынскага абслугоўвання, клапатлівае стаўленне персаналу, адсутнасць моўнага бар'ера для рускамоўных турыстаў, адносна даступны кошт паслуг.
Доля грамадзян Расійскай Федэрацыі ў структуры замежнай плыні вырасла з 87% (2019г.) да 95% (2024г.). Тэмп росту склаў 133,5 працэнта.
У 2024 годзе паслугамі скарысталіся жыхары пяцідзесяці сямі краін. Краіны экспарту паслуг: Расія, Латвія, Літва, Азербайджан, Эстонія, Германія, Казахстан, Ізраіль і іншыя.

Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Мікалаевіч Балбатоўскі паведаміў журналістам: «Запаўняльнасць беларускіх санаторыяў у першым паўгоддзі вырасла на 4,5% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам і перавысіла 81%. Агульная выручка павялічылася больш як на 16,5 працэнта, выручка ад свабоднай рэалізацыі - больш як на 22 працэнты. Самая значная дынаміка - па экспарце паслуг, рост - 26,5% у параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года.
Гаворачы аб суадносінах колькасці беларускіх і замежных адпачывальнікаў у санаторыях, Генадзь Балбатоўскі адзначыў, што ў плане свабоднай рэалізацыі 70 працэнтаў месц прыпадае на беларусаў, каля 30 працэнтаў - на замежных грамадзян. Калі ўлічваць пуцёўкі, якія рэалізуюцца на льготных умовах праз Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, працэнт беларускіх грамадзян будзе яшчэ вышэйшы.»
