Святкаванне Дня народнага адзінства Рэспублікі Беларусь у дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтрах Гомельскай вобласці

22-Верасня-2025

17 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень народнага адзінства. Гэтае свята прынята лічыць адным з самых маладых у суверэннай Беларусі. Ён сімвалізуе нацыянальную, дзяржаўную і тэрытарыяльную цэласнасць нашай дзяржавы.

У гэты дзень святочныя мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх санаторна-курортных арганізацыях Гомельскай вобласці, у тым ліку і ў дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтрах, дзе адпачываюць дзеці, якія пацярпелі ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Педагогі і выхавацеля дзіцячых цэнтраў пастараліся зрабіць мерапрыемствы цікавымі і пазнавальнымі, каб данесці да дзяцей сутнасць свята і яго значэнне для краіны. Распавядалі дзецям пра ключавыя падзеі, звязаныя з Днём народнага адзінства, гісторыі пра гераізм і адзінства народа ў цяжкія часы, а таксама дзяліліся сваімі думкамі аб тым, як кожны з нас можа садзейнічаць згуртаванню і ўзаемаразуменню ў грамадстве.

У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Пціч" дзеці дэманстравалі свае веды ў віктарынах і квэст-гульнях "Беларусь - краіна адзінства".

Напярэдадні святкавання Дня народнага адзінства супрацоўнікі ДРАЦ "Пціч" прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні воінскага пахавання ў в. Трэмля Петрыкаўскага раёна.

У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Сядзельнікі" прайшлі займальныя мерапрыемствы: пазнавальная гадзіна, круглы стол, віктарына, спартыўнае свята "Сіла ў адзінстве" і святочны канцэрт "Мы разам!".

 

У дзіцячым рэабілітацыйным аздараўленчым цэнтры "Пралеска" арганізаваны мерапрыемствы пад адзінай назвай "У адзінстве народа - адзінства краіны!", у якіх прынялі ўдзел усе адпачываючыя дзеці сумесна з педагогамі, якія іх суправаджаюць.

Мерапрыемствы, праведзеныя ў гэты святочны дзень, накіраваны на фарміраванне ў дзяцей паважлівых адносін да гістарычнага мінулага Беларусі, выхаванне патрыятызму і гатоўнасці дзейнічаць на карысць Радзімы.