Вынікі летняй аздараўленчай кампаніі ў Мінскай вобласці

30-Верасня-2025

Летняя аздараўленчая кампанія 2025 года ў Мінскай вобласці праходзіла ў рамках рэспубліканскай акцыі "Лета - дзецям!" пад дэвізам «Няхай будзе мірным неба над зямлёй, няхай вечна дзяцінства звонкае смяецца», абласной акцыі «Вакацыі на Міншчыне: лета БЕЗ небяспекі».

У летні перыяд у вобласці функцыянавала 1029 выхаваўча-аздараўленчых, спартыўна-аздараўленчых лагераў, дзе атрымалі аздараўленне 63921 навучэнец.

Функцыянавалі 325 кругласутачных лагера, у якіх адпачыла - 25 323 рабят, з іх: 99 неперасоўных намётавых - 2654 чалавек і 121 перасоўны - 2524 адпаведна.

Працавалі 704 дзённыя выхаваўча-аздараўленчыя лагеры на базе ўстаноў адукацыі, у якіх адпачылі 38598 дзяцей, з іх 115 лагераў працы і адпачынку і 1750 чалавек адпаведна.

Лагерныя змены адкрываліся правядзеннем урачыстых лінеек з уздымам Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і выкананнем Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Вялікая ўвага была ўдзелена грамадзянскаму патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Праграмы ўсіх лагераў утрымлівалі патрыятычныя гадзіны ці вылучаліся цэлыя дні, каб расказаць дзецям пра герояў, пра партызанскае мінулае іх прадзедаў і аб знакамітых земляках.

У перыяд летніх канікулаў выхаванцы аздараўленчых лагераў актыўна залучаліся ў турысцка-экскурсійную дзейнасць,

у рамках якой былі арганізаваны экскурсіі. Выхаванцы стацыянарных лагераў наведвалі з экскурсіямі Міжнародны выставачны цэнтр "БелЭкспа" і пабывалі на выставе "Дарога" да Перамогі».

 

Фарміраванне здаровага ладу жыцця - адзін з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай работы з навучэнцамі. Для дзяцей праводзіліся фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўныя мерапрыемствы: штодзённая ранішняя зарадка, прагулкі і гульні на свежым паветры, навучэнцы наведвалі фізкультурна-аздараўленчыя цэнтры, басейны.

З мэтай актывізацыі работы з актывам у выхаваўча-аздараўленчых лагерах праводзілася інфармацыйна-асветніцкая акцыя "Крок да поспеху", у рамках якой былі арганізаваны сустрэчы з прадстаўнікамі розных структур, грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў.

Прыярытэтнай задачай у перыяд летняй аздараўленчай кампаніі было аздараўленне дзяцей ільготных катэгорый, дзяцей, якія знаходзяцца у сацыяльна неабароненым становішчы. Адмысловая ўвага нададзена аздараўленню дзяцей-інвалідаў і дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Усяго было аздароўлена 1515 дзяцей-інвалідаў. У Мінскай вобласці аздароўлена 2241 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

У мэтах захавання рэжыму санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту праводзіўся пастаянны прафілактычны маніторынг дзейнасці лагераў. Асноўная ўвага надавалася выкананню патрабаванняў санітарных норм і правіл.

Цяпер праводзіцца абласны этап рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы лагер. Пераможцы конкурсу на рэспубліканскім узроўні будуць вызначаны ў кастрычніку.