Дзейнасць санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый Гомельскай вобласці за 9 месяцаў 2025 года

17-Кастрычніка-2025

За 9 месяцаў 2025 года санаторна-курортнымі і аздараўленчымі арганізацыямі Гомельскай вобласці было рэалізавана 93 597 пуцёвак, з іх Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва 27 258 пуцёвак, юрыдычным асобам 21 421 пуцёўка4 фізічна. Павелічэнне рэалізацыі пуцёвак склала 102,2 працэнта да аналагічнага перыяду 2024 года. Выручка ад рэалізацыі паслуг склала 115,4 млн. рублёў, ці 117,6% да аналагічнага перыяду 2024 года.

За студзень-верасень у здраўніцах Гомельскай вобласці адпачылі і паправілі сваё здароўе 26 146 замежнікаў, або 112,0% да аналагічнага перыяду 2024 года. Выручка ад экспарту паслуг склала 39,4 млн. рублёў, ці 132,7% да аналагічнага перыяду 2024 года, у тым ліку, замежным грамадзянам аказана дадатковых платных паслуг на суму 6,1 млн. рублёў.

Сярэдняя запаўняльнасць санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый Гомельскай вобласці за 9 месяцаў 2025 года склала 85,5 працэнта.

Здраўніцамі на захаванне і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы за 9 месяцаў 2025 года было накіравана больш за 9,5 млн. рублёў, у тым ліку на стварэнне ўмоў даступнага асяроддзя для фізічна-аслабленых асоб каля 220 тыс. рублёў: вядуцца праектныя работы, работы па мадэрнізацыі і рэканструкцыі, рамонты адміністрацыйных і жылых памяшканняў, гаспадарчых блокаў.

Прадоўжана работа па фарміраванні экскурсійных маршрутаў з мэтай азнаямлення кліентаў з найбліжэйшымі культурна-гістарычнымі каштоўнасцямі і славутасцямі. Інфармацыя аб мерапрыемствах і турыстычных маршрутах размяшчаецца на інфармацыйных стэндах, па бягучым радку, на сайтах санаторыя.

З мэтай павелічэння попыту на санаторна-курортныя і аздараўленчыя паслугі для адпачывальнікаў ствараюцца максімальна камфортныя ўмовы: нумары павышанай камфортнасці, арганізацыя вольнага часу, прапануецца шырокі пералік паслуг: лячэбных, дыягнастычных, касметалагічных і іншых.

Усімі здраўніцамі вобласці праводзіцца работа па прасоўванні санаторна-курортных паслуг праз удзел у выставачных мерапрыемствах, выкарыстанне СМІ, укараненне скідак, акцыі, дадатковыя рэкламныя мерапрыемствы, укараненне новых відаў паслуг.