Адзіны дзень інфармавання ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці

17-Лютага-2026

Галоўную тэму Адзінага дня інфармавання абмеркавалі ў Лепельскім раённым краязнаўчым музеі, дзе сабраліся прадстаўнікі адразу некалькіх калектываў: Лепельскага філіяла абласнога спажывецкага таварыства, пансіяната "ЛОДЭ", ДРАЦ "Жамчужына", а таксама Лепельскага ваеннага санаторыя.

Галоўным спікерам сустрэчы стаў Генадзь Балбатоўскі, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

Удзельнікамі гутаркі таксама сталі кіраўнік Лепельскага раёна Міхаіл Кісялевіч, намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавялёва і Галіна Бачук, намеснік начальніка прадстаўніцтва Віцебскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтру.

Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады вызначана сем прыярытэтаў пяцігодкі. Першы прыярытэт - нацыянальная дэмаграфічная бяспека, гэта значыць захаванне насельніцтва, умацаванне здароўя нацыі і падтрымка сям'і. Сёмы - рэалізацыя турыстычнага патэнцыялу. Гэтыя прыярытэты, у тым ліку, будуць рэалізаваны праз паспяховую працу здраўніц.

На прадстаўнікоў Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва наймацнейшае ўражанне зрабіла ўнікальная спадчына Лепельшчыны, якая захоўваецца краязнаўчым музеем.

Далей з рабочым візітам Генадзь Балбатоўскі наведаў Лепельскі ваенны санаторый, дзе дэталёва азнаёміўся з ходам рэканструкцыі, убачыў ужо абноўленыя нумары, сучасную сталовую і прастору для вольнага часу ў клубе. З дырэктарам санаторыя Паўлам Цыкуном абмеркавалі не толькі бягучы рамонт, але і стратэгічныя планы па развіцці ўстановы, прыцягненні новых гасцей і павышэнні якасці паслуг.

Затым у ДРАЦ "Жамчужына" дырэктар Наталля Калініна азнаёміла з новай галакамерай, якая ўяўляе сабой пакой памерам каля 60 куб.м, сцены, столь і падлога якой пакрыты соллю. Адмысловы мікраклімат, набліжаны па сваіх уласцівасцях да сапраўдных саляных пячор, ствараецца з дапамогай адмысловай апаратуры, якая рэгулюе вільготнасць, тэмпературу, насычанасць паветра іёнамі солі. Адначасова ў салянай пячоры "Жамчужыны" могуць знаходзіцца да 15 чалавек. Большага аздараўленчага эфекту пацыентам