Вынікі працы па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва ў Віцебскай вобласці за 2025 год

19-Лютага-2026

13 лютага 2026 года на базе ДВЗ "Віцебскі абласны клінічны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі для інвалідаў і ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў" падвялі вынікі аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння ў 2025 годзе і намецілі планы на 2026 год.

У рабоце нарады прынялі ўдзел дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, кіраўнік спраў Віцебскага аблвыканкама Сняжана Цітова.

- 2025 год быў дастаткова паспяховым для сістэмы санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення Беларусі ў цэлым, і Віцебская вобласць не выключэнне: мы адзначаем станоўчую дынаміку па ўсіх паказчыках дзейнасці ў рэгіёне. Гэта датычыцца выручкі ад рэалізацыі, а таксама экспарту лячэбна-аздараўленчых паслуг. Традыцыйна Віцебская вобласць уваходзіць у тройку лепшых абласцей па гэтых паказчыках, - адзначыў Генадзь Мікалаевіч.

У дакладзе начальніка прадстаўніцтва Чорнай А.А. было адзначана, што ў 2025 годзе санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне ў арганізацыях Віцебскай вобласці атрымалі больш як 112 тыс. чалавек. Выручка ад рэалізацыі паслуг склала 163,3 млн рублёў, што перавысіла паказчыкі папярэдняга года амаль на 17%. Выручка ад рэалізацыі дадатковых платных паслуг, якія не ўваходзяць у кошт пуцёўкі, павялічылася на 23,9% і склала 22,3 млн. рублёў. Выручка ад рэалізацыі дадатковых платных медыцынскіх паслуг вырасла на 29% і склала 12,9 млн. рублёў. Колькасць замежных грамадзян, якім былі аказаны санаторна-аздараўленчыя паслугі, павялічылася на 6,1 працэнта і склала 36,5 тыс. чалавек, выручка ад экспарту паслуг, аказаных гэтым асобам, склала 75,6 млн. рублёў.

За 2025 год Віцебскім прадстаўніцтвам рэалізавана больш за 14 тысяч пуцёвак, набытых з выкарыстаннем сродкаў рэспубліканскага бюджэту і пазабюджэтнага Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва на суму каля 15,9 млн. рублёў.

Адмысловая ўвага надаецца арганізацыі санаторна-курортнага лячэння і аздараўленні дзяцей. У 2025 годзе 5057 непаўналетніх дзяцей атрымалі бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне, у т.л. 1518 дзяцей аздароўлена сумесна з бацькамі.

У Віцебскай вобласці за 2025 год больш за 69 тысяч дзяцей аздаравіліся ў лагерах розных тыпаў. У летні перыяд у вобласці функцыянавала 724 лагеры, з іх 36 з кругласутачным знаходжаннем, 20 неперасоўных намётавых, 29 перасоўных намётавых і 639 лагераў дзённага знаходжання. Усяго ў летні перыяд аздароўлена больш за 43 тысячы дзяцей. Таксама ў Віцебскай вобласці функцыянуе 5 спартыўна-аздараўленчых загарадных лагераў, у якіх у 2025 годзе аздароўлена 1466 спартсменаў без перапынення трэніровачнага працэсу.

Па выніках работы за 2025 год Ганаровай Граматай Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва ўзнагароджаны вядучы спецыяліст Шаркаўшчынскага раёна Баговіч М.І.

Праца па санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні насельніцтва Віцебскай вобласці будзе працягнута.

Пасля заканчэння нарады для яго ўдзельнікаў была праведзена экскурсія па Віцебскім абласным клінічным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі інвалідаў і ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, падчас якой галоўны ўрач Уладзіслаў Мужычэнка азнаёміў з рэабілітацыйнай базай цэнтра.