Санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне дзяцей, якія пражываюць у Брэсцкай вобласці, у 2026 годзе

12-Сакавіка-2026

Клопат аб здароўі дзяцей займае прыярытэтную пазіцыю ў Рэспубліцы Беларусь. Адным з відаў сацыяльнай дапамогі ва ўмацаванні здароўя дзіцяці з'яўляецца льготнае забеспячэнне санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем. Дзякуючы сацыяльна-накіраванай палітыцы дзяржавы дзеці маюць права на бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў.

Здраўніцы Беларусі, якія прымаюць на лячэнне як непасрэдна саміх дзяцей, так і суправаджаючых іх законных прадстаўнікоў, размяшчаюцца ў месцах з унікальнымі прыроднымі рэсурсамі.

Санаторна-курортнае лячэнне дзяцей ажыццяўляецца па сучасных методыках. Здраўніцы аснашчаны сучасным медыцынскім абсталяваннем, якое дае магчымасць праводзіць не толькі лячэнне, але і дыягностыку захворванняў у дзяцей.

Дзіцячыя санаторыі прапануюць круглагадовае аздараўленне з прадастаўленнем асноўнага навучальнага курса школьнай праграмы.

У мэтах найбольш поўнага ахопу маючых патрэбу ў санаторна-курортным лячэнні дзяцей у вобласці праводзіцца дбайная арганізацыйная работа. У гарадах і раёнах вывучаюцца патрэбнасць дзяцей з разбіўкай па профілях захворванняў і попыт на льготнае санаторна-курортнае лячэнне.

Так, у 2026 годзе запланавана аздаравіць у здраўніцах Рэспублікі Беларусь больш за 11 тысяч дзяцей Брэсцкай вобласці, у тым ліку 474 дзіцяці-інваліды, 7,4 тысячы дзяцей, якія жывуць і навучаюцца на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях вобласці.

Акрамя гэтага, асаблівая ўвага ўдзяляецца ў галіне арганізацыі аздараўлення дзяцей у выхаваўча-аздараўленчых, спартыўна-аздараўленчых лагерах (далей - лагеры) у канікулярныя перыяды. На ўзроўні Брэсцкага аблвыканкама, а таксама гаррайвыканкамаў штогод прымаюцца рашэнні, у якіх усім зацікаўленым службам даюцца даручэнні па якаснай арганізацыі летняй аздараўленчай кампаніі, ствараюцца рабочыя групы па кантролі забеспячэння бяспекі і належнай якасці паслуг лагераў.

У 2026 годзе ў лагерах у канікулярныя перыяды плануецца аздаравіць 93,5 тысячы дзяцей, у тым ліку 63,7 тысячы дзяцей у летні перыяд.

У летні перыяд плануецца функцыянаванне 23-х стацыянарных аздараўленчых лагераў ложкавай магутнасцю 3748 месц за змену. Трэба адзначыць, што ў 2026 годзе на базе ўстановы адукацыі "Рэспубліканскі адукацыйна-аздараўленчы цэнтр патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі" ў пяць змен будзе арганізаваны стацыянарны лагер тэрмінам знаходжання 15 дзён ложкавай магутнасцю 192 месцы ў змену і палатачны лагер тэрмінам знаходжання 12 дзён 10 дзён.

Цяпер пачынаюцца работы па падрыхтоўцы баз загарадных лагераў вобласці. Работы капітальнага характару плануецца правесці ў ДУА "Аздараўленчы лагер "Салют" г. Брэста", размешчанага ў Кобрынскім раёне, ДВАУА "Стацыянарны аздараўленчы лагер "Спадарожнік", размешчанага ў Лунінецкім раёне. У ДВАУА «Аздараўленчы лагер «Зорачка» ўпраўлення па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама плануецца ўладкаванне спартыўнай пляцоўкі, у выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Электрон» філіяла «Баранавіцкія электрычныя сеткі» РУП «Брэстэнерга» працягнецца капітальны рамонт фасадаў будынкаў.

Аздараўленне дзяцей (у санаторыях, лагерах) спрыяе ўмацаванню імунітэту, зніжэнню частаты прастудных захворванняў, паляпшэнню працы ўсіх сістэм арганізма. Працэдуры ў санаторна-курортных арганізацыях, свежае паветра і збалансаванае харчаванне садзейнічаюць нармалізацыі сну, павышэнню канцэнтрацыі ўвагі, агульнага тонусу і эмацыйнага фону.