Будучыя ўрачы атрымліваюць новы вопыт у санаторыі «Нёман-72»

19-Сакавіка-2026

Да працы прыступіў студэнцкі медыцынскі атрад "Нёман 72" імя Героя Савецкага Саюза С. П. Алейнікава. У склад увайшлі студэнты лячэбнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Санаторый увесь час развіваецца: з'яўляюцца новыя працэдуры, расце попыт на лячэбна аздараўленчыя паслугі і павялічваецца колькасць адпачывальнікаў. У гэтых умовах вельмі важная дапамога студэнцкіх атрадаў.

Досвед працы ў студатрадзе максімальна карысны - асабліва для тых, хто яшчэ не абраў сваю спецыялізацыю. Гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з работай санаторыя ў сферы фізіятэрапіі і вывучыць працэдуры, якія дапамагаюць людзям. Бо часам найважнейшы этап - не проста правесці лячэнне, а забяспечыць рэабілітацыю пацыента. Дзякуючы ёй чалавек аднаўляе страчаныя функцыі, вяртаецца да звыклага ладу жыцця, можа самастойна даглядаць сябе і працаваць.

За гады працы ў санаторыя склаўся добры досвед супрацоўніцтва з рознымі студэнцкімі атрадамі. Медыкі працавалі медсёстрамі, сэрвісныя атрады дапамагалі ў рэстаране і сталовай, будаўнічыя - уносілі свой уклад у развіццё інфраструктуры. У гэтым годзе працягваецца гэтая практыка. На працягу змены студэнты будуць задзейнічаны ў рабоце санаторыя ў якасці сярэдняга і малодшага медыцынскага персаналу. У іх абавязкі ўвойдзе дапамога ў правядзенні медыцынскіх працэдур, догляд за пацыентамі, падтрыманне санітарнага стану памяшканняў і іншыя віды работ.

Для санаторыя гэта магчымасць аказаць дапамогу большай колькасці адпачывальнікаў. Для студэнтаў - шанц на практыцы асвоіць новыя методыкі і працэдуры рэабілітацыі і лячэння, якія абавязкова спатрэбяцца ім у будучай урачэбнай практыцы. Моладзь заўсёды прыносіць з сабой свежыя ідэі. Студэнты прапануюць цікавыя рашэнні - ці то развіццё сацсетак, добраўпарадкаванне тэрыторый ці нейкія іншыя ініцыятывы. Да гэтых прапаноў кіраўніцтва санаторыя заўсёды ўважліва адносіцца.