- Галоўная
- Навіны
- Агульная інфармацыя
- Адміністрацыйныя працэдуры
- Дзяржаўныя закупкі
- Інвестару
- Дакументы
- Паказчыкі дзейнасці
- Санаторна-курортныя арганізацыі
- Аздараўленчыя арганізацыі
- Выхаваўча-аздараўленчыя, выхаваўча-аздараўленчыя лагеры
- Як атрымаць пуцёўку
- Як дабрацца да здраўніц, размешчаных за мяжой
- Сітуацыйная дапамога інвалідам
- Кантакты і час працы
- Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Адзіны дзень інфармавання ў СП "Фрост і К" ТАА
22-Красавіка-202626 красавіка 2026 года спаўняецца 40 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі - найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва. Гэта дата не проста нагадвае аб трагедыі, але і дзень смутку па загінуўшых, дзень падзякі ліквідатарам і нагода асэнсаваць урокі, якія свет выняў з чарнобыльскага рэха. За чатыры дзесяцігоддзі пасля катастрофы Беларусь крок за крокам аднавіла жыццё на пацярпелых тэрыторыях, прарабіўшы складаны шлях ад ліквідацыі наступстваў катастрофы, рэабілітацыі і адраджэння пацярпелых тэрыторый да пераходу іх да ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця.
16 красавіка 2026 года ў СП "Фрост і К" ТАА, якое знаходзіцца ў Брэсцкай вобласці, Драгічынскім раёне, прайшоў Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны 40-годдзю Чарнобыльскай катастрофы. З працоўным калектывам вышэйпаказанага прадпрыемства сустрэліся дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, кандыдат медыцынскіх навук Балбатоўскі Генадзь Мікалаевіч, намеснік старшыні Драгічынскага райвыканкама Макарэвіч Леанід Васільевіч, начальнік прадстаўніцтва Брэсцкае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні Міхайлаўна.

У час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні пераадолення наступстваў Чарнобыльскай аварыі, радыяцыйная бяспека, развіццё атамнай энергіі. Балбатоўскі Генадзь Мікалаевіч адзначыў, што кожны год больш як 80 тысяч дзяцей, якія жывуць на забруджаных тэрыторыях і маюць медыцынскія паказанні, праходзяць на бясплатнай аснове лячэнне і аздараўленне ў нашых санаторна-курортных арганізацыях. Таксама ён расказаў аб рабоце ў сферы санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення Рэспублікі Беларусь.


У працяг візіту госці наведалі прадпрыемства і азнаёміліся з умовамі працы і прадукцыяй.


