- Галоўная
- Навіны
- Агульная інфармацыя
- Адміністрацыйныя працэдуры
- Дзяржаўныя закупкі
- Інвестару
- Дакументы
- Паказчыкі дзейнасці
- Санаторна-курортныя арганізацыі
- Аздараўленчыя арганізацыі
- Выхаваўча-аздараўленчыя, выхаваўча-аздараўленчыя лагеры
- Як атрымаць пуцёўку
- Як дабрацца да здраўніц, размешчаных за мяжой
- Сітуацыйная дапамога інвалідам
- Кантакты і час працы
- Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Прэс-тур, прымеркаваны да 40-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, адбыўся ў Гомельскай вобласці
25-Красавіка-2026Падчас прэс-тура па Гомельскай вобласці журналісты і блогеры азнаёміліся з укладам жыцця ў пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС раёнах праз 40 гадоў. Трохдзённы прэс-тур завяршыўся сустрэчай з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і арганізацый, якія працуюць у сферы ліквідацыі наступстваў аварыі.

Спікеры і ўдзельнікі абмеркавалі вынікі работы па адраджэнні пацярпелых раёнаў і вынікі рэалізацыі шасці дзяржаўных праграм па пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Начальнік прадстаўніцтва «Гомельскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва» распавёў журналістам і блогерам аб арганізацыі санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва, пацярпелага ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у рамках рэалізаваных дзяржпраграм і далейшай працы ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Здароўе нацыі» на 2026-2030 гады.
