Урачыстае адкрыццё новага спальнага корпуса КУП «Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Світанак»

30-Красавіка-2026

29 красавіка 2026 года адбылося ўрачыстае адкрыццё новага спальнага корпуса КУП "Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Світанак" у Пінскім раёне.

Ва ўрачыстых мерапрыемствах прынялі ўдзел Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Качанава Наталля Іванаўна, старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Пархомчык Пётр Аляксандравіч, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Балбатаўскі Генадзь Мікалаевіч, члены Прэзідыума Савета, кіраўнікі будаўнічых арганізацый.

Будаўніцтва новага спальнага корпуса на 150 месц ажыццявілася ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2021-2025 гады. 27 снежня 2023 года пачалося будаўніцтва аб'екта, выніковы кошт будаўніцтва склаў 18412,2 тыс. бел. рублёў.

У час урачыстых мерапрыемстваў дырэктару КУП “Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Світанак” Мілянчуку В.Г. уручаны сертыфікаты на каштоўныя падарункі для развіцця Цэнтра з рук Наталлі Іванаўны і Пятра Аляксандравіча.

У працяг візіту службовыя асобы і госці азнаёміліся з умовамі размяшчэння ў новым корпусе.

Новы спальны корпус трохпавярховы, пабудаваны ў форме канюшыны, складаецца з трох блокаў, аб'яднаных цэнтральным холам, куды выходзяць асноўныя лесвіцы і ліфт. Агульны пляц будынка складае 5501,23 м2. Вакол корпуса праведзена добраўпарадкаванне з арганізацыяй зялёнай зоны адпачынку, гульнявых і спартыўных пляцовак. Новы корпус звязаны з асноўным будынкам здраўніцы пераходнай галерэяй на ўзроўні 2-га паверха. Акрамя жылых нумароў у корпусе прадугледжаны пакоі для дзяцей, медыцынскі блок і пакой прыёму ежы для асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

У новым корпусе на маршрутах перамяшчэння асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі забяспечана поўная даступнасць. На 1 паверсе абсталяваны двухмесныя нумары для інвалідаў-калясачнікаў адпаведнай планіроўкі з тэрасай, якая дае магчымасць ажыццяўляць выхад з гэтых нумароў прама на вуліцу.