- Галоўная
- Навіны
- Агульная інфармацыя
- Адміністрацыйныя працэдуры
- Дзяржаўныя закупкі
- Інвестару
- Дакументы
- Паказчыкі дзейнасці
- Санаторна-курортныя арганізацыі
- Аздараўленчыя арганізацыі
- Выхаваўча-аздараўленчыя, выхаваўча-аздараўленчыя лагеры
- Як атрымаць пуцёўку
- Як дабрацца да здраўніц, размешчаных за мяжой
- Сітуацыйная дапамога інвалідам
- Кантакты і час працы
- Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Дзяржаўная атэстацыя санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый горада Мінска
30-Верасня-2026Для забеспячэння бяспекі і належнай якасці лячэбна-аздараўленчых паслуг, эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання прыродных лячэбных рэсурсаў у адносінах да санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый горада Мінска ў бягучым годзе праводзіцца іх дзяржаўная атэстацыя.
Дзяржаўная атэстацыя праводзіцца ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.05.2026 № 248 "Аб дзяржаўнай атэстацыі санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый".
У мэтах арганізацыі і правядзення дзяржаўнай атэстацыі ў г.Мінску па ўзгадненню з Мінскім гарвыканкамам сфарміраваны склад рабочай групы, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, структурных падраздзяленняў Мінгарвыканкама ў сферы аховы здароўя, адукацыі, гандлю, Мінскага гарадскога цэнтра.
З пачатку года рабочай групай атэставаны 9 санаторна-курортных і 5 аздараўленчых арганізацый.
Па выніках арганізацыі пацвердзілі свой статус і іх кіраўнікам ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаны пасведчанні аб дзяржаўнай атэстацыі, тэрмін дзеяння якога складае 3 гады.
Дзяржаўнай установе "Рэспубліканскі санаторый "Бярэзіна" для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў" пацверджаны статус "санаторна-курортная арганізацыя" для дарослых першай катэгорыі. Вызначаны медыцынскія профілі: хваробы сістэмы кровазвароту, хваробы нервовай сістэмы.


Дзяржаўнай установе "Рэспубліканскі санаторый "Вяжуці" для інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарату", дзякуючы мадэрнізацыі і пашырэнню пераліку паслуг, пацверджаны статус "санаторна-курортная арганізацыя" для дарослых з прысваеннем першай катэгорыі (раней была другая). Вызначаны медыцынскія профілі: хваробы касцёва-цягліцавай сістэмы і злучальнай тканіны, хваробы сістэмы кровазвароту.
Пасведчанне аб дзяржаўнай атэстацыі ўручыў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі падчас урачыстага адкрыцця новага сучаснага басейна.


Санаторый "Рудня" філіяла ААТ "Мінскі трактарны завод" "Медыцынскі цэнтр МТЗ" пацвердзіў статус "санаторна-курортная арганізацыя" для дарослых другой катэгорыі. Медыцынскія профілі: хваробы сістэмы кровазвароту, органаў дыхання, касцёва-цягліцавай сістэмы і злучальнай тканіны, органаў стрававання, нервовай сістэмы.


Аздараўленчаму цэнтру "Талька" РУП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі" прысвоены статус "санаторна-курортная арганізацыя" для дарослых другой катэгорыі. Вызначаны медыцынскія профілі: хваробы сістэмы кровазвароту, хваробы органаў дыхання, хваробы органаў стрававання.
Гэта падзея - чарговы важны крок у развіцці беларускіх здраўніц: значна павялічвае эфектыўнасць лячэння, робіць адпачынак у санаторыі яшчэ больш прывабным.


Адзіны студэнцкі санаторый-прафілакторый Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта "Палітэхнік" у рэспубліцы пацвердзіў статус "санаторна-курортная арганізацыя" для дарослых. Вызначаны медыцынскія профілі: хваробы сістэмы кровазвароту, хваробы органаў дыхання, хваробы органаў стрававання, хваробы касцёва-цягліцавай сістэмы і злучальнай тканіны, хваробы нервовай сістэмы.
У бягучым годзе санаторый-прафілакторый маштабна абнавіўся. Праведзена мадэрнізацыя, закуплена новае абсталяванне. У планах добраўпарадкаванне жылых пакояў на ўсіх паверхах, развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы.


УП Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь "Спартыўна-аздараўленчы комплекс "АЛІМПІЙСКІ" пацвердзіў статус "аздараўленчая арганізацыя" для дарослых з прысваеннем другой катэгорыі (раней была трэцяя).


Атэстацыя санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый горада Мінска будзе прадоўжана.
