- Галоўная
- Навіны
- Агульная інфармацыя
- Адміністрацыйныя працэдуры
- Дзяржаўныя закупкі
- Інвестару
- Дакументы
- Паказчыкі дзейнасці
- Санаторна-курортныя арганізацыі
- Аздараўленчыя арганізацыі
- Выхаваўча-аздараўленчыя, выхаваўча-аздараўленчыя лагеры
- Як атрымаць пуцёўку
- Як дабрацца да здраўніц, размешчаных за мяжой
- Сітуацыйная дапамога інвалідам
- Кантакты і час працы
- Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Вынікі летняй аздараўленчай кампаніі 2026 года у Брэсцкай вобласці
12-Кастрычніка-2026У вобласці па выніках летняй аздараўленчай кампаніі 2026 года было адкрыта 766 выхаваўча-аздараўленчых, спартыўна-аздараўленчых лагераў (далей - лагеры), з іх 667 лагераў з дзённым знаходжаннем, 99 - з кругласутачным знаходжаннем. Пры плане 63,7 тысячы дзяцей у лагерах усіх тыпаў адпачыла 64,2 тысячы дзяцей Брэсцкай вобласці, што склала 100,7% да плана і 102,3% да колькасці аздароўленых у мінулым годзе. На патанненне кошту пуцёвак са сродкаў рэспубліканскага бюджэту затрачана каля 12 млн рублёў.
У вобласці функцыянавалі 23 стацыянарныя лагеры сезоннага функцыянавання, у якіх было аздароўлена 17317 дзяцей. Таксама на базах КУП «ДРАЦ «Світанак» і КУП «ДРАЦ «Колас» былі арганізаваныя лагеры з кругласутачным знаходжаннем, у якіх прайшлі аздараўленне 1482 дзіцяці. На базе УА "Рэспубліканскі адукацыйна-аздараўленчы цэнтр патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі" ў лагеры з кругласутачным знаходжаннем за летні перыяд прайшло аздараўленне 1210 дзяцей. Практычна ўсе стацыянарныя лагеры працавалі ў пяць змен.



На працягу летняй аздараўленчай кампаніі ўсімі зацікаўленымі службамі быў устаноўлены кантроль па забеспячэнні ўкамплектаванасці неабходнымі штатамі, за выкананнем у лагерах усіх тыпаў санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, правіл пажарнай бяспекі, бяспечнай эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў, бяспекі на вадзе, а таксама заканадаўства аб працы.
Адмысловая ўвага надавалася аздараўленню сацыяльна-неабароненых катэгорый. Так, у летні перыяд аздароўлена 1838 дзяцей - сірот, 920 дзяцей-інвалідаў, 1727 дзяцей, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку і знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і 12357 дзяцей са шматдзетных сем'яў.
На патанненне кошту пуцёвак у лагеры для дзяцей работнікаў бюджэтнай сферы, даплату да поўнага кошту пуцёвак для сацыяльна-неабароненых катэгорый, для набыцця пуцёвак для выхаванцаў школ-інтэрнатаў па аператыўнай інфармацыі па стане на 01.10.2026 выкарыстана 874,2 тыс. рублёў сродкаў мясцовага бюджэту.
Была працягнута прафілактычная праца па папярэджанні злачынстваў і правапарушэнняў па ўжыванні наркатычных і таксічных рэчываў, спайсаў і вейпаў, таксама ў лагерах праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку ўжывання курыльных, бяздымных тытунёвых вырабаў і выкарыстання электронных сістэм курэння.


У лагерах праводзілася работа па рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Крок да поспеху" з арганізацыяй матывацыйных гутарак, накіраваных на фарміраванне ў моладзі грамадзянскай і патрыятычнай свядомасці, прававой культуры, дасягненняў нацыянальнай культуры і сучаснай Беларусі. Былі прыцягнуты да гэтай работы аўтарытэтныя медыйныя асобы, прадстаўнікі сілавога блока, сфер адукацыі, аховы здароўя, спорту, культуры, навукі, грамадскіх аб'яднанняў і вядучых прадпрыемстваў краіны.

Была прадоўжана практыка арганізацыі лагераў ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Так, у летні перыяд было арганізавана 54 лагеры (змены, атрада) ваенна-патрыятычнага напрамку, у якіх прайшло аздараўленне 3525 дзяцей.


На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы 23 стацыянарных лагераў сезоннага функцыянавання па стане на 01.09.2026 выдаткавана 5208,4 тыс. рублёў, у тым ліку са сродкаў мясцовага бюджэту - 2963,2 тыс. рублёў, са сродкаў уласніка - 1669,9 145,5 тыс. рублёў, спонсарскай дапамогі - 429,8 тыс. рублёў.
Інфармацыя аб мерапрыемствах дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі 2026 года рэгулярна асвятлялася ў СМІ.
Дзякуючы сумесным міжведамасным намаганням работнікаў, якія ажыццяўляюць аздараўленне дзяцей, непаўналетнія ў летні перыяд атрымалі паўнацэннае аздараўленне і адпачынак, рознабаковае выхаванне і незабыўныя ўражанні, якія застануцца з імі да наступнага лета.
