Праца санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый Мінскай вобласці за 9 месяцаў 2022 года

25-Кастрычніка-2022

 За дзевяць месяцаў 2022 года ў здраўніцах размешчаных на тэрыторыі Мінскай вобласці санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне прайшлі 266,5 тыс. чалавек (за аналагічны перыяд 2021 года - 245,3 тыс. чалавек.); за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь - 40,2 тыс. чалавек. Запаўняльнасць склала 79,8 працэнта.

Для забеспячэння аднаўленчага росту санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва санаторыямі распрацоўваюцца новыя віды аздараўленчых пуцёвак з медыцынскай праграмай.

Гэта новыя медыцынскія і СПА - праграмы "Формула поспеху", "Падарунак закаханым" і "Welness-тур". Медыцынская праграма "Сакрэты Усходу" - "сімбіёз" гінекалогіі і рэфлексатэрапіі (праграма для лячэння розных гінекалагічных захворванняў, трубавага і эндакрыннага бясплоддзя, накіраваная для падрыхтоўкі да паспяховай цяжарнасці і родаў).

Для эфектыўнага лячэння пацыентаў, якія перанеслі пнеўманію, шырока ўжываецца бурштынавая аэратэрапія, агульная тэрматэрапія (агульнагразевыя абкручванні).

 Для павелічэння экспарту ўзмоцнена работа ў сацсетках, павялічаны паток таргетаванай і кантэкстнай рэкламы з улікам новых рэалій работы Instagram і Facebook, праведзены аналіз па SEO, SMM, настроены дадатковыя рэгіёны (Расія, Польшча, Літва, Латвія) па паказу кантэкснай рэкламы; для павелічэння патоку гасцей з РФ, заключаюцца дамовы з АТА пляцоўкай Ostrovok.ru на размяшчэнне рэкламнай інфармацыі аб санаторыях, удзел у міжнародных выставах і вебинарах.

За 9 месяцаў 2022 года ў санаторыях вобласці санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне атрымалі больш як 42 тыс. замежных грамадзян, за аналагічны перыяд 2021 года - 27,5 тыс. замежных грамадзян.

Ужываецца дысконтная, бонусная праграма лаяльнасці (зніжкі кліентам пры раннім браніраванні, членам федэрацыі прафсаюзаў і іх дзецям зніжка 25%, праграма «пастаянны госць» зніжка 5%). Распрацаваны і ўкараняецца ў працу прынцып сеткавага маркетынгу, які прадугледжвае бонус для пастаянных гасцей санаторыяў.