- Галоўная
- Навіны
- Агульная інфармацыя
- Адміністрацыйныя працэдуры
- Дзяржаўныя закупкі
- Інвестару
- Дакументы
- Паказчыкі дзейнасці
- Санаторна-курортныя арганізацыі
- Аздараўленчыя арганізацыі
- Выхаваўча-аздараўленчыя, выхаваўча-аздараўленчыя лагеры
- Як атрымаць пуцёўку
- Як дабрацца да здраўніц, размешчаных за мяжой
- Сітуацыйная дапамога інвалідам
- Кантакты і час працы
- Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Летняя аздараўленчая кампанія ў Гродзенскай вобласці
28-Ліпеня-2025Летнія канікулы - самая лепшая і незабыўная пара для кожнага дзіцяці, перыяд, калі можна зрабіць сваё жыццё поўным цікавых знаёмстваў, карысных захапленняў і заняткаў, з карысцю правесці вольны час.
За мінулыя 2 змены ў Гродзенскай вобласці аздаравіліся 39308 дзяцей, у тым ліку 10496 у лагерах з кругласутачным знаходжаннем, 28812 - з дзённым.
Па традыцыі на базе санаторных школ у Парэччы і Азёрах Гродзенскага раёна працавалі абласныя лагеры «Навука». Весела і з карысцю ў іх правялі канікулы адораныя дзеці (пераможцы раённых, гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд) па вучэбных прадметах: біялогіі, хіміі, фізіцы, матэматыцы, гісторыі, беларускай мове і літаратуры.
У вобласці працавалі ваенна-патрыятычныя лагеры ў большасці сваёй для хлопцаў з ваенна-патрыятычных класаў.
Праграма знаходжання ў іх прадугледжвала шмат тэматычных актыўнасцей: зборка і разборка зброі, наведванне парка баявых машын, страявая падрыхтоўка. Рабяты з задавальненнем прыязджаюць у такія лагеры, набіраюцца досведу, маюць зносіны, сяброўства заводзяць, сталеюць, атрымліваюць жыццёвы досвед.
Навучанне дзяцей навыкам асабістай бяспекі заўсёды вельмі актуальна. З гэтай мэтай у лагерах праходзяць сустрэчы з супрацоўнікамі МНС, АСВОД. Выхаванцы лагераў маюць магчымасць убачыць сапраўдную пажарную і выратавальную тэхніку, прымерыць баёўку і даведацца, як дзейнічаць у экстраных сітуацыях.
Экскурсіі, віртуальныя падарожжы, квэст-гульні, сустрэчы з цікавымі людзьмі. Кожны дзень у лагеры напоўнены эмоцыямі.
Праца летніх лагераў вобласці працягваецца. За іх дзейнасцю пільна назірае міжведамасная камісія, якая наведвае лагеры, кантралюе занятасць дзяцей, арганізацыю іх харчавання, выкананне санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму і пажарнай бяспекі.
